Музей Обальскага камсамольскага падполля
музеі
Апісанне
Музей Обальскага камсамольскага падполля з'яўляецца філіялам Шумілінскага гісторыка-краязнаўчага музея і размяшчаецца ў былым доме кіраўніка сядзібна-паркавага комплексу Ю.Ю. Амбургера. Будынак з'яўляецца помнікам архітэктуры першай паловы XIX стагоддзя. Заснаваны музей у г.п. Обаль Віцебскай вобласці 29 кастрычніка 1965 г. паводле рашэння Міністэрства культуры БССР як Рэспубліканскі музей Камсамольскай Славы - філіял Беларускага Дзяржаўнага музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны. Першая экспазіцыя адкрыта 29 кастрычніка 1965 г. У 1985 г. праведзена рээкспазіцыя, музей стаў называцца музеем Обальскага камсамольскага падполля. З 1 студзеня 1990 г. музей перададзены ў распараджэнне ўпраўлення культуры Віцебскага аблвыканкама. З 1 красавіка 2002 г музей рэарганізаваны ў філіял Шумілінскага гісторыка-краязнаўчага музея. У цяперашні час музей Обальскага камсамольскага падполля уключаны ў абласны турыстычны маршрут. Агульная плошча музея складае 194 кв.м. Мае 4 экспазіцыйных залы. Экспазіцыйна-выставачная плошча - 106 кв.м. Экспазіцыя прысвечана гісторыі Обальскага камсамольскага падполля ў гады Вялікай Айчыннай вайны. У музеі сабрана больш за 1200 экспанатаў асноўнага фонду і 750 - навукова-дапаможнага. Сярод экспанатаў - дакументы, фотаздымкі, асабістыя рэчы герояў-камсамольцаў, творы выяўленчага мастацтва.
Экспазіцыі
«Школьныя і юнацкія гады удзельнікаў Обальскага падполля»
«Развіццё партызанскага руху ў Сіроцінскі раёне»
«Стварэнне і баявая дзейнасць удзельнікаў Обальскага падполля»
«Увекавечанне. Памяць»
Графік працы
Адміністрацыя 10:00 - 18:00 выхадныя панядзелак
Каса 10:00 - 18:00 выхадныя панядзелак
Экспазіцыі 10:00 - 18:00 выхадныя панядзелак
На мапе
Адрас
211266, Рэспубліка Беларусь, Віцебская вобл., Шумілінскі р-н, г.п. Обаль, вул. Школьная, д. 1
Каардынаты