У філіяле “Акопы” штогод праводзяцца семінары для маладых паэтаў Міншчыны, ладзяцца фінальныя канцэрты конкурсу аўтарскай песні “Купалаўскія вакацыі”. У наяўнасці музея маецца сувенірная прадукцыя.
Філіял літаратурнага музея Я. Купалы «Акопы»
музеі
Апісанне
Тып
Літаратурны
Размяшчэнне
Філіял літаратурнага музея Я. Купалы "Акопы" з'яўляецца адным з чатырох філіялаў Дзяржаўнага літаратурнага музея Янкі Купалы. Янка Купала – класік сусветнай і беларускай літаратуры, адзін з заснавальнікаў новай беларускай літаратуры і сучаснай беларускай літаратурнай мовы, народны паэт Беларусі, духоўны лідэр беларускага нацыянальнага адраджэння. Выступаў як паэт, драматург, публіцыст, перакладчык, грамадскі дзеяч. Нарадзіўся паэт у фальварку Вязынка Вілейскага павета Віленскай губерніі (цяпер Маладзечанскі раён Мінскай вобласці). Янка Купала – літаратурны псеўданім Івана Дамінікавіча Луцэвіча, які быў падказаны яму ўласнай датай нараджэння – 25 чэрвеня (7 ліпеня) 1882 года. Менавіта ў гэты дзень беларусы адзначаюць авеянае легендамі, старажытнае свята Купале. Філіял заснаваны паводле загаду ад 05.09.1989 № 141 Міністэрства культуры БССР, адкрыты для наведвання 29.08.1992 у гонар 110-й гадавіны з дня нараджэння паэта. Філіял "Акопы" - асаблівы, так як бацькі паэта ў 1883 годзе пераехалі з в. Вязанка на Лагойшчыну, большую частку свайго жыцця пражыўшы ў гэтых месцах (35 гадоў). Тут жылі і сёстры паэта з сем'ямі. Музей складаецца з двух частак: гістарычнай і мемарыяльнай. Гістарычная частка ўяўляе сабой музей з экспанатамі ў пяці залах у в. Харужанцы (раней сядзіба Міхалішкі). Яе асаблівасць у наяўнасці тэатральнай залы з унікальнай калекцыяй дакументаў, фотаздымкаў, тэатральных касцюмаў і іншых артэфактаў. Аўтарам мастацкай канцэпцыі экспазіцыі стаў заслужаны дзеяч культуры Беларусі Эдуард Агуновіч. У музеі захавалася шмат рукапісаў Акопскага перыяду. У Акопах былі напісаныя паэмы "Бандароўна", "Магіла Льва", "Яна і я", п'есы "Паўлінка", "Раскіданае гняздо", "Прымакі", "Тутэйшыя", больш за 100 вершаў. Мемарыяльная частка музея знаходзіцца ва ўрочышчы "Акопы" (2 км ад в. Харужанцы), дзе маці паэта пражывала і арэндавала зямлю на працягу 20 гадоў (з 1909 па 1929 гг.), і дзе прайшлі лепшыя творчыя гады Я.Купалы. Каля будынка бруіцца крынічка, а побач узведзены крыж у памяць аб былой сядзібе Міхалішкі. За невялікім гаем, на паляне, размешчаны летні амфітэатр. Недалёка ад музея наведвальнікаў сустракае кампазіцыя “Малады Купала” (скульптары А. Заспіцкі, Г. Мурамцаў). Пабываўшы ў музеі наведвальнікі пазнаюць шмат цікавага з жыцця паэта, яго бацькоў, сваякоў, якія жылі ў гэтых месцах.
Графік працы
Адміністрацыя 09:40 - 17:45 выхадныя нядзеля, панядзелак
Каса 09:40 - 17:45 выхадныя нядзеля, панядзелак
Экспазіцыі 09:40 - 17:45 выхадныя нядзеля, панядзелак
На мапе
Адрас
223124, Рэспубліка Беларусь, Мінская вобл., Лагойскі раён, в Харужанцы
Каардынаты
Выберыце, дзе працягнуць
Ekskursii.by
Google Chrome