Навагрудскі замак (замак Міндоўга) быў закладзены на месцы гарадзішча, на Замкавай гары - высокім, часткова насыпным пагорку, які быў акружаны ровам. Старажытныя паданні сведчаць: калісьці на месцы Навагрудка знаходзіліся некалькі узгоркаў. Першыя паселішчы размяшчаліся менавіта на іх. У той час аб тым пагорку, дзе пасля ўтварылася гарадзішча, ішла нядобрая гаворка. Уся справа была ў тым, што першыя дамы на гары былі спалены маланкай. Аднак з цягам часу на ўзгорку сталі жыць мясцовыя жыхары.
Першыя ўмацаваннi ўяўлялі сабой кругавы абарончы вал з драўлянымі пабудовамі. У пачатку XIII стагоддзя была збудавана каменная квадратная вежа, якую звалі Шчытавая або Цэнтральная. Яна служыла асноўным абаронным будынкам замка. Замак разам з Цэнтральнай вежай быў заснаваны першым Вялікім князем Літоўскім Міндоўгам. Вежа перажыла штурмы галіцка-валынскіх, татарскіх і шэрагу іншых войскаў, а ў канцы XIV стагоддзя яе адбудавалі нанова, але ўжо з цэглы.
У канцы XIV - пачатку XV стагоддзяў, рыхтуючыся да абароны гарадзішча ад набегаў рыцараў Тэўтонскага ордэна, у замку былі ўзведзены яшчэ тры вежы - Касцельная, Малая Вежа - Брама і Пасадская, якія былі злучаны паміж сабой сценамі. На заходнім схіле Замкавай Горы знаходзілася крыніца, над якой збудавалі Калодзежную вежу. У гэтай вежы меўся патаемны ўваход у замак і спецыяльны праход да вады. У такім выглядзе Навагрудскі замак супрацьстаяў шматлікім крыжацкім нападам.
У канцы XV - пачатку XVI стагоддзя ў сувязі з набегамі татар замак працягваў ўмацоўвацца. У паўночна-заходняй яго частцы была пабудавана Дазорная вежа. Новая сцяна звязала яе са Шчытавой вежай. У той жа час на паўднёва-ўсходнім схіле была дадаткова ўзведзена Меская вежа-брама, якая злучалася сценамі з калодзежнай вежай і Малой брамай. У выніку атрымаліся 2 абарончыя паясы, адзін з якіх знаходзіўся на верхавіне, а другі - на схіле ўзгорка. У XVI стагоддзі Навагрудскі замак складаўся з сямі вежаў і быў адным з самых магутных умацаванняў на Беларусі.
Падчас руска-польскіх войнаў 1654-1667 гадоў замак пацярпеў значны ўрон. Вежы Меская, Калодзежная, Малая Брама і Пасадская былі цалкам разбураны. Канчатковы ўдар па замкавым сценам нанеслі шведы ў час Паўночнай вайны. Да пачатку XX стагоддзя ад верхняй часткі замка засталіся толькі тры вежы: Дазорная, Шчытавая і Касцельная. На працягу XIX стагоддзя былі разабраны рэшткі першай з іх, а ў 1906 годзе павалілася і Касцёльныя вежа. У гады Першай Сусветнай вайны абвалілася паўднёвая сцяна Шчытавой вежы. Толькі ў 1921 годзе разваліны замка паспрабавалі ўзяць пад ахову, а ў 1922-1930 гадах у ім правялі частковую кансервацыю ацалелых сцен, прычым сцены Касцельнай вежы былі фактычна складзены нанава.
На тэрыторыі Навагрудскага замка штогод праходзяць рыцарскія фестывалі і турніры.