Легенда "Гражына"

Легенды Беларусі
За некалькі кіламетраў ад Навагрудка знаходзіцца невялікае возера, з якім звязана мясцовая легенда.

Навагрудскі князь Літавор схіляўся да ганебнага саюзу з ворагамі Наваградка - тэўтонскімі рыцарамі. Ён не прыслухаўся ні да угаворванняў сябра Рымвіда, ні да ўгавораў жонкі- княгіні Гражыны. Тады ўпотай ад яго Гражына, у шлеме і даспехах вывела войска да возера насустрач тэўтонцам. Князь Літавор кінуўся ў бітву на дапамогу невядомаму рыцару, і навагрудчане атрымалі перамогу. Гражына ж была смяротна паранена і загінула. А Літавор, адкрыўшы забрала бясстрашнага рыцара, быў здзіўлены і забіты горам, кали даведаўся што гэта была яго любімая жонка. У гонар подзвігу Гражыны і назвалі возера «Літоўка».

Фота - Навагрудак

Індывідуальныя і карпаратыўныя экскурсіі - Навагрудак