Мінск - Дудуткі
Апісанне экскурсііКошт
за аднаго чалавека
4'212 ₽
2'172 ₽
Кошт экскурсій зацверджаны ў беларускіх рублях і пры аплаце ў іншых валютах выніковы кошт можа адрознівацца ад указанай на сайце ў залежнасці ад курса банка-эмітэнта карты (МІР, Visa, Mastercard).
У кошт экскурсіі ўключана:
- паслугі атэставанага экскурсавода
- транспартныя паслугі
Апісанне
Падчас экскурсіі Мінск адкрые перад Вамі свой твар: шырокія праспекты і ўтульныя вуліцы, разнастайнасць архітэктурных ансамбляў і паркаў, а таксама іншыя асаблівасці, якія фармуюць "асобу" беларускай сталіцы. Акрамя таго, Вы наведаеце этнаграфічны комплекс Дудуткі - месца, дзе сустракаюцца мінулае і сучаснасць, мерны побыт старадаўняй шляхецкай сядзібы XIX стагоддзя і зручнасць сучаснага турыстычнага цэнтра. Тут Вам рады будуць прапанаваць знаёмства з укладам панскага двара, працай майстроў, што ўзнаўлялі старадаўнія тэхналогіі ў дзеянні, кулінарнай спадчынай нашых продкаў.
Маршрут
Тып экскурсіі
Аглядная
Працягласць
150 км
Працягласць
8 гадзін 30 мін.
Мова правядзення
беларуская
Тэматыка экскурсій
Від
Аўтобусна-пешая
Праграма
Збор групы
Пераезд у Пціч (45 км)
Музейны комплекс старадаўніх народных рамёстваў і тэхналогій «Дудуткі»
Дудутки — месца, дзе беларускія традыцыі і рамёствы ажывуць на Вашых вачах. У музеі працуюць самыя таленавітыя майстры кавальскай справы, саломапляцення, ткацтва, дрэваапрацоўкі, валяння. Не пакінуць абыякавымі і старадаўнія беларускія рэцэпты, па якіх тут дагэтуль рыхтуюць хлеб, масла, алкаголь і шматлікае іншае. Самыя смачныя прадукты мясцовай вытворчасці Вы прадэгустуеце. Апроч майстэрняў тут захаваўся адзіны ў Беларусі вятрак, які прыадчыніць для Вас заслону таямніцы і выканання жаданняў. Яскварвыя ўражанні пакінуць і рэдкія мадэлі рэтра-аўтамабіляў. У вольны час у комплексе можна пагуляць па заасадзе і пракаціцца на канях.
Абед
Пераезд у Мінск (45 км)
Прывакзальная плошча
Прывакзальная плошча – твар горада, месца сустрэч і правадоў. Як і твар чалавека, ён старэе і змяняецца ад часу і падзей. Аднак талентам і майстэрствам архітэктары ўдыхаюць ізноў і зноў у яго новае жыццё. І сёння, пры выйсці з аднаго з лепшых вакзалаў Еўропы, перад Вамі адкрываюцца пышныя «вароты горада», прасторная плошча і развітая інфраструктура. Сучасны будынак чыгуначнага вакзала арганічна ўпісваецца ў ансамбль пышнага сталінскага класіцызму.
Плошча Незалежнасці
Калі развязкі дарог прыдуманы для разгрузкі вуліц, то пляцы - для «разгрузкі» і адпачынку людзей. Адна з іх — плошча Незалежнасці. Заняўшы ганаровае месца ў цэнтры горада, яна сабрала вакол сябе мноства выбітнасцяў: найпрыгожы касцёл Менска і самы стары ўніверсітэт, урадавыя будынкі і самы вялікі ў постсавецкай прасторы помнік Леніну. Сучасны ландшафт дапоўнілі траўнікі зеляніны і фантаны, утульныя крамкі і шкляныя купалы трохпавярховага падземнага горада — ТЦ «Сталіца».
Праспект Незалежнасці
Ад плошчы Незалежнасці бярэ свой пачатак аднайменны праспект, хоць раней назву сваю ён змяняў 14 раз. Гэта цэнтральная і найбуйная магістраль Мінска, маштабны твор мастацтва і захавальнік памяці. Ён памятае мноства палітыкаў, пісьменнікаў, мастакоў… Праспект Незалежнасці — адзіны прыклад гэткага працяглага ўчастку гарадской забудовы, дзе атрымалася ў поўнай меры захаваць адзінства формы і стылю. Праспект прэтэндаваў на занясенне ў Спіс Сусветнай спадчыны ЮНЭСКА.
Плошча Свабоды
Не кожны горад можа пахваліцца 2 цэнтрамі – беларускай сталіцы тут пашанцавала. Апроч сучаснага цэнтра з Домам Урада, захаваўся цэнтр гістарычны са знакам гарадскога самакіравання – ратушай. Вытанчаныя вулачкі, што опавязваюць яго, з мудрагелістымі лініямі хат, сярэднявечныя храмы і кляштары – усё гэта надае плошчы Свабоды адмысловы непаўторны каларыт. З усяго горада сюды сцякаюцца не толькі турысты, але і мясцовыя жыхары, каб адчуць дух даўніны і паслухаць жывую музыку вуліц.
Мінскае замчышча
Невялікі ўзгорак на набярэжнай Свіслачы, а таксама макет падмурка першага гарадскога храма ў натуральную велічыню — вось, мабыць, усё, што сёння нагадвае пра сярэднявечную крэпасць. Па адной з версій, тут заснаваны старажытны Менск, які быў адбудаваны ў зліцця дзвюх рэк і акружаны земляным валам. Так ці інакш, месца гэта маляўнічае і абвеянае легендамі і наданнямі.
Траецкае прадмесце
Напачатку XVI стагоддзя, на ўзгорку, што ўзвышаўся над Свіслаччу, збудаваны быў Траецкі манастыр з царквой. Вакол іх фармаваўся жылы квартал, што так і называлі — Траецкім. Час захаваў для нас Траецкае прадмесце з яго рознакаляровымі хаткамі і ціхімі маляўнічымі вулачкамі. Сёння гэта помнік архітэктуры і культуры міжнароднага значэння. Стылізаваныя кафейні і музеі пераносяць нас на імгненне назад у XVI стагоддзе, дзе дзень за днём пішацца вялікая гісторыя.
Востраў мужнасці і смутку
Ва ўваходу вялікі валун з умураваным абразам. Пад абразам тэкст: «Сынам, загінулым у Афганістане, збудаваны гэты храм. Каб зла не было ні на сваёй, ні на чужой зямлі». А яшчэ чорная капліца са званом і анёл захавальнік, які плача. Гэта месца памяці і смутку аб трох тысячах беларускіх хлопцаў, што воляй лёсу сталі ваярамі-інтэрнацыяналістамі і загінулі ў горным дзікім краі. Гэта Выспа мужнасці і смутку — выспа слез.
Спартыўны комплекс Мінск-Арэна
Раз-пораз чуваць тут «Бела-сіні – самы моцны!» Дамашняя арэна ХК «Дынама» і адно з самых сучасных збудаванняў Еўропы, для правядзення міжнародных спартыўных і культурна-забаўляльных імпрэз – Шматфункцыйны культурна-спартыўны комплекс «Мінск-арэна». Архітэктар Валер Куцко стварыў унікальны помнік сучаснай архітэктуры – стылю хай-тэк. Сваёй прыгажосцю, дызайнам, функцыйнасцю арэна перасягае ўсе папярэднія спартовыя збудаванні Беларусі. З 2010 года яна стала пляцоўкай мноства сусветна-значных спартыўных спаборніцтваў і найбуйнай канцэртнай пляцоўкай. Побач змесцавана алея Спартыўнай славы і стэла «Трыумф».
Нацыянальная Бібліятэка Беларусі
«Любіце кнігу, бо яна – крыніца мудрасці, ведаў і навукі, лекі для душы» - парэкамендаваў нам беларускі першадрукар Францыск Скарына. Менавіта ён сустрэне Вас у галоўнага ўваходу ў Нацыянальную бібліятэку Беларусі. Яна стала не толькі сховішчам усякага выгляду кніг, але і помнікам сучаснай архітэктуры. Паглядзець на яе з'язджаюцца госці з розных гарадоў і краін свету. А завяршае яе адкрытая аглядная пляцоўка, дзе з вышыні 73 метраў можна зірнуць на Менск - цудоўныя выгляды адкрыюцца Вам як у дзённы, так і ў вячэрні час.
Заканчэнне экскурсіі