Магілёўская ратуша
Апісанне
Першая драўляная магілёўская ратуша была пабудаваная ў 1578 г., праз год пасля набыцця Магілёвам Магдэбургскага права. Яна стаяла ў пачатку вуліцы Ветранай (Ленінская). Рашэнне аб будаўніцтве цаглянай ратушы Магілёўскі магістрат прыняў у 1668 г.
У 1679 – 1681 гг. пад кіраўніцтвам майстра Феські (Фескі) быў збудаваны двухпавярховы будынак ратушы. У 1682 – 1686 гг. талакой майстра Крузберга з Быхава ўзводзілася каменная «вежа» вышынёй 26 м. 1 верасня 1686 г. вежа абвалілася.
Новую вежу, якая прастаяла да 1957 г., пачаў узводзіць у 1692 г. майстар Ігнат з талакой. Яна стала адной з галоўных вертыкальных дамінант горада. 5-ярусная 8-гранная вежа завяршалася кантаваным купалам са спічаком, мела балкон з металічнай рашоткай, вялікі гадзінік.
Падчас знаходжання ў Магілёве ў 1915 – 1918 гг. Стаўкі вярхоўнага галоўнакамандуючага, у ратушы знаходзілася яе радыёстанцыя. Вежа служыла апорай для антэны.
3 жніўня 1926 г. магілёўская ратуша была ўзята пад ахову дзяржавы і абвешчана дзяржаўным багаццем. Да рэвалюцыі і ў даваенныя гады на ратушы быў пажарнік наглядальны пост.
У ваенныя гады ратуша значна пацярпела, але не была разбурана. У ліпені 1957 г. у адну ноч у Магілёве былі адначасова падарваны два помніка дойлідства XVII-га стагоддзя – ратуша і Успенская царква.
Новая гісторыя ратушы пачалася ў жніўні 2007 г., калі праз 15 гадоў пасля закладкі першага каменя ўсё ж такі вырашылі прыступіць да актыўнага адраджэння аднаго з найпрыгожых архітэктурных помнікаў Магілёва . У выніку напружанай і сапраўды творчай працы будаўнікоў ратуша была цалкам адноўлена на гістарычным месцы па чарцяжах XVII у. к 3 ліпеня 2008 года.
Унікальным кампанентам адноўленай магілёўскай ратушы з'яўляецца вежавы гадзіннік, аўтарам і канструктарам якога стаў Генадзь Галоўчык.
На мапе
Адрас
Рэспубліка Беларусь, г. Магілёў, вул. Ленінская, 1А
Каардынаты