Легенда "Волат Менеск"
Легенды Беларусі
Паміж Татарскім канцом і Пярэспенскім мастком, у самога Віленскага паштовага шляху, калісьці пасяліўся знакаміты волат-знахар па мянушцы Менеск і пабудаваў на рацэ Свіслачы вялікі каменны млын на сем колаў. Ніхто самога Менеска не бачыў, але ў навакольных мясцовасцях свіслацкай зямлі чутныя былі самыя фантастычныя апавяданні пра яго сілу. Казалі, што ў яго млыне мука малолася не з жыта, а з камянёў, што ўначы чуліся крыкі, гуканне, песні, музыка і танцы, што апоўначы ездзіў ён на сваім млыне па паселішчах і набіраў дружыну з адважных, смелых, моцных людзей, якія пазней утварылі цэлы народ, а пасяліўся ён побач з млыном. Тут і быў заснаваны горад і названы імем волата - Менеск - Менск - Мінск.
Фота - Мінск
Графік правядзення групавой экскурсіі
Дата
Месцы