Манумент быў усталяваны ў Бабруйску ў 1965 годзе. Яго вышыня складае каля 2.5 м, шырыня - каля 10 м.
Помнік Бабруйскім воінскім часцям
Апісанне
У маляўнічым скверы ў цэнтры Бабруйска знаходзіцца манумент - сцяна з мармуровай таблічкай і з чырвоным савецкім сцягам, схіленым перад ёй. Гэта помнік, усталяваны ў гонар вайсковых частак і злучэнняў, якiя праславіліся пры вызваленні горада ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў у гады Вялікай Айчыннай вайны.
Войскі 1-га Беларускага фронту разграмілі войскі праціўніка ў раёне Бабруйска летам 1944-га года. Беларускі горад быў цалкам вызвалены ад захопнікаў 29 чэрвеня. У ходзе аперацыі вызначыліся 108-я, 250-я і 348-я стралковыя дывізіі; 9-ы танкавы корпус; 95-я, 108-я танкавыя і 8-я мотастралковыя брыгады; 313-ы гвардзейскі мінамётны полк 3-й арміі; 17-я і 137-я стралковыя дывізіі; 42-i асобны лінейны танкавы і 1987-ы самаходны артылерыйскі палкі 48-й арміі; 115-я асобная стралковая брыгада; 311-ы гвардзейскі мінамётны і 922-й самаходны артылерыйскі палкі 65-й арміі; 3-i бамбавальны і 8-i знішчальны авіяцыйныя карпусы 16-й паветранай арміі; 1-я брыгада рачных караблёў і 2-i асобны гвардзейскі дывізіён бронекацероў Дняпроўскай ваеннай флатыліі; 66-ы асобны полк сувязі 1-га Беларускага фронту. 5 ліпеня 1944 года Загадам Вярхоўнага Галоўнакамандуючага Узброеных Сіл СССР гэтым вайсковым часткам і злучэнням былі прысвоены ганаровыя званні «Бабруйскіх».
На мапе
Адрас
Рэспубліка Беларусь, Магілёўская вобл., г. Бабруйск, вул. Сацыялістычная 119
Каардынаты
Выберыце, дзе працягнуць
Ekskursii.by
Google Chrome