Музей у Наваградку з”явіўся толькі ў верасні 1938 года па ініцыятыве навуковай супольнасці «Мiцкевiчскi камітэт». Неўзабаве пачалася Вялікая айчынная вайна, і дом-музей моцна пацярпеў у выніку нямецкіх бамбардзіровак. Яго змаглі аднавіць толькі праз 14 гадоў - да 100-годдзя з дня смерці А.Міцкевіча.
Будынак музея быў цалкам рэканструяваны да 1991 году па гістарычным арыгінале XIX стагоддзя: з”явіліся флігель, свіран, калодзеж і альтанка. У траўні 2001 года ў музеі адкрылася дзеючая экспазіцыя. Калекцыя налічвае каля 8 000 экспанатаў, сярод якіх розныя матэрыялы пра сям”ю А.Міцкевіча (дакументы, партрэты бацькоў і братоў, асабістыя рэчы і інш), археалагічныя знаходкі на радзіме паэта, кнігі, якія захаваліся i датаваныя XVIII стагоддзем, і многае іншае.