Піяр - каталіцкі манаскі ордэн, заснаваны ў XVII стагоддзі, які займаўся навучаннем і выхаваннем моладзі. Першыя манахі з'явіліся ў Лідзе у 1756 годзе па запрашэнні яе тагачаснага ўладальніка Ігнаця Сцыпія дэль Кампа. Яны адкрылі тут свой калегіум, пабудавалі будынкi для ксяндзоў, а таксама ўзвялі драўляны касцёл, асвечаны ў імя заснавальніка ордэна Язэпа Каласанца.
Да 1818 года ў Лідзе на месцы Свята-Міхайлаўскага сабора знаходзілася драўляная царква, якая перашкаджала пашырэнню рымска-каталіцкага манастыра. Таму неўзабаве храм знеслі. На яго месцы ў 1825 годзе ўзвялі драўляны касцёл.
У 1842 годзе ў Лідзе здарыўся пажар, які знішчыў вялікую частку гарадскіх пабудоў. Цалкам згарэў і піяраўскі манастыр. На працягу наступных дваццаці гадоў яго руіны пакутвалi пад уздзеяннем снегу, дажджу і ветру. У 1863 годзе на месцы былога піяраўскага манастыра на сродкі, выдзеленыя з царскай казны, пабудавалі з цэглы Свята-Міхайлаўскі сабор у выглядзе крыжа з кругам у цэнтры.
З 1866 па 1919 гады храм быў апаганены ваяўніча настроенымі прыхільнікамі каталіцкай веры, і неўзабаве быў ператвораны ў касцёл. У верасні 1939 года храм быў зачынены, і доўгі час яго двухпавярховая прыбудова выкарыстоўвалася як жылы будынак. Пазней тут быў адкрыты музей, а з 1962 года ў саборнай часткі храма працаваў планетарый.
У 1980 годзе будынак атрымаў статус архітэктурнага помніка. Неўзабаве храм быў перададзены праваслаўнай епархіі.
Сёння Свята-Міхайлаўская царква ўяўляе сабой цагляны храм-ратонду, накрыты паўсферычным купалам. Побач размешчаны аднапавярховыя карпусы манастыра і каменная званіца. У саборы знаходзяцца іконы Архістратыга Міхаіла, лекара Панцеляймона і Божай маці «Пачаеўскай».