Гісторыя развіцця
Першае пісьмовае згадванне пра Ашмяны змяшчаецца ў «Хроніцы Літоўскай і Жамойцкай» і датуецца 1341 г. У гэты час населены пункт знаходзіўся ў валоданні вялікага князя Гедыміна, а пасля перайшоў паводле спадчыны аднаму з яго сыноў. У 1385 г. і 1402 г. тэўтонскі ордэн двойчы паспрабаваў захапіць горад. З 1413 г. Ашмяны ўваходзіць у склад Віленскага ваяводства і становяцца адным з самых вядомых цэнтраў гандлю. 8 снежня 1432 г. пад Ашмянамі адбылася бітва паміж войскамі Жыгімонта і Свідрыгайлы, у якой апошні пацярпеў поўнае паражэнне. У XV ст. на тэрыторыі Ашмян пачаў дзейнічаць ордэн францысканцаў. У 1519 г. горад быў разбураны і спалены войскамі Маскоўскага княства. У 1683 г. па ўказу караля і вялікага князя Яна Сабескага Ашмяны атрымалі Магдэбургскае права. У гады Рэфармацыі Мікалай Радзівіл «Руды» заснаваў тут кальвінісцкія калегіум і царкву. Неўзабаве горад стаў адным з самых вядомых цэнтраў кальвінізму у Вялікім Княстве Літоўскам. Горад некалькі разоў падвяргаўся разбуральным нападам на працягу XVI-XVII стст.
У 1794 г. недалёка ад Ашмян адбылася бітва паміж расійскімі войскамі і паўстанцамі Тадэвуша Касцюшка. У 1795 г. у выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай горад увайшоў у склад Расійскай імперыі. Падчас Польскага паўстання 1830-1831 гг. расійскія войскі на чале з палкоўнікам Вярзіліным адбілі Ашмяны ў паўстанцаў і падчас падаўлення паўстання царскія карныя войскі спалілі селішча і забілі значную частку яго жыхароў. Падчас нацыянальна-вызваленчага паўстання 1863-1864 гг. у наваколлях Ашмянаў дзейнічала некалькі паўстанскіх атрадаў. Да канца XIX сь. горад так і не змог адправіцца ад панесеных страт і на мяжы стагоддзяў Ашмяны ўяўлялі сабою правінцыйны горад з пераважна яўрэйскім насельніцтвам.
Пасля Першай сусветнай і Савецка-польскай вайны горад адышоў да Літвы. У 1920 г. Ашмяны апынуліся ў складзе Сярэдняй Літвы, з 1922 г. - у складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі. У 1939 г. Ашмяны ўвайшла ў склад БССР. Падчас Вялікай Айчыннай вайны ў перыяд з 25 чэрвеня 1941 да 7 ліпеня 1944 гг. горад знаходзіўся пад нямецкай акупацыяй. У 2006 г. быў афіцыйна зацверджаны сучасны герб горада.
Турыстычны патэнцыял
Дзякуючы сваёй багатай шматвяковай гісторыі і шырокай гістарычнай і архітэктурнай спадчыне, Ашмянскі край па праву лічыцца жамчужынай Заходняй Беларусі. Галоўнай славутасцю горада з'яўляецца касцёл Святога Міхася Арханёла, які быў пабудаваны напачатку XV ст. па загадзе караля Ўладзіслава Ягайла. Напачатку XX ст. храм быў перабудаваны ў стылі віленскага барока па праекце архітэктара Вацлава Міхневіча. У пасляваенны час у будынку касцёла працавала фабрыка, царкоўныя службы аднавіліся толькі ў 1990 г.
У гістарычным цэнтры захаваліся руіны касцёла Найсвяцейшай Дзевы Марыі і кляштара францысканцаў, які быў пабудаваны на мяжы XIV і XV стст. Перажыўшы некалькі войн і разбурэнняў, у 1845 г. манастыр быў зачынены, манастырскія будынкі знішчаны, а касцёл быў перароблены ў склад.
У 1883 г. на месцы дамініканскага манастыра XVII ст. была пабудавана каменная Васкрасенская царква. Царква ўяўляе сабою крыжова-купальны храм з прамавугольнай апсідай. У 1964 г. храм быў зачынены савецкімі ўладамі. У 1990 г. храм быў вернуты Праваслаўнай Царквы і адрэстаўраваны.
Будынак сінагогі (1912 г.) уяўляе сабою ўнікальны помнік архітэктуры, у якім захавалася багатая размалёўка зводаў і сцен. Сінагога была зачынена ў 1940 г. У 1941 – 1942 гг. у сінагозе і прылеглых вуліцах знаходзілася яўрэйскае гета. Цяпер будынак выкарыстоўваецца як склад.
Найстарэйшым дзеючым да гэтага часу прадпрыемствам Ашмянаў з'яўляецца дражджавы завод, які пачаў функцыянаваць яшчэ ў 1878 г. За 125 гадоў сваёй гісторыі завод захаваў лепшыя традыцыі і стаў сучасным высокатэхналагічным прадпрыемствам.
У Ашмянскім раённым краязнаўчым музеі ім. Ф. Багушэвіча можна азнаёміцца з гісторыяй і вядомымі выхадцамі краю.