Ашмянская Васкрасенская царква

ЗНАКАВЫЯ МЕСЦЫ
Хуткая навігацыя

Апісанне

Ашмянская Васкрасенская царква пабудавана ў 1875 г. з цэглы на месцы папярэдняй драўлянай царквы 1830-х гг.
Помнік архітэктуры рэтраспектыўна-рускага стылю. Крыжова-купальны храм з нізкімі прамавугольнымі бакавымі прыдзеламі і апсідай. Над сяродкрыжжам — 8-гранны барабан пад пакатым шатровым дахам, завершаным цыбулепадобным купалам на глухім 8-гранным барабане. Над прытворам узведзены 8-гранны ярус шатровай званіцы з макаўкай. Крылы прытвораў накрыты 2-схільнымі дахамі. Тры ўваходы (галоўны і 2 бакавыя) вырашаны манументальнымі парталамі з кілепадобнымі аркамі. Сцены крапаваны лапаткамі, апярэзаны буйнымі аркатурнымі фрызамі. Сіметрыя архітэктурных плоскасцей падкрэсліна лучкавымі аконнымі праёмамі і плоскімі ліштвамі.
У інтэр'еры пануе 2-светлавая прастора сяродкрыжжа, у якое пры дапамозе ветразевай канструкцыі адкрываецца 8-гранны светлавы барабан і яго шатровае скляпенне. У цэнтральную залу шырокімі арачнымі прасветамі расчыняюцца апсіда, прыдзелы, перакрытыя крыжовымі скляпеннямі. Апсіда вылучана 1-ярусным іканастасам у стылі эклектыкі.

На мапе

Адрас

Рэспубліка Беларусь, Гродзенская вобласць, горад Ашмяны