Гісторыя развіцця
Першае пісьмовае згадванне пра Столін датуецца 1555 годам, які і лічыцца афіцыйнай датай заснавання горада.
У 12-13 стагоддзях горад і тэрыторыя сучаснага раёна ўваходзіла ў склад Пінскага, Тураўскага і Дубравіцкага княства, якія ў сярэдзіне 14 стагоддзя ўвайшлі ў склад Вялікага Княства Літоўскага.
Савецкая ўлада у раёне была ўсталявана у лістападзе 1917 года і праіснавала да лютага 1918 года. Улада змянялася некалькі разоў аж да 18 красавіка 1921 года. Па Рыжскай мірнай дамове край адышоў да палякаў. 6 снежня 1922 года створаны Столінскі павет.
У верасні 1939 года раён увайшоў у склад БССР. 8 студзеня 1954 года Столінскі раён увайшоў у склад Брэсцкай вобласці.
Турыстычны патэнцыял
Першай справай трэба адправіцца ў Столінскі краязнаўчы музей, і, атрымаўшы агульнае ўяўленне пра горад, адправіцца на прагулку.
Падчас прагулкі Вы зможаце ўбачыць Столінскую сінагогу, якая з'яўляецца адзіным помнікам сінагагальнай архітэктуры 18 стагоддзя ў стылі позняга барока з элементамі класіцызму, што захаваўся на тэрыторыі Беларусі. Непадалёк таксама знаходзіцца помнік драўлянага дойлідства - Столінская Узнясенская царква. Завяршыць экскурсію можна ў парку Манькавічы, які з'яўляецца помнікам прыроды рэспубліканскага значэння.