Столінская Узнясенская царква
Апісанне
Царква чатырохзрубная, падоўжна-восевай кампазіцыі. Асноўны квадратны ў плане аб'ём і пяціграная апсіда роўныя па вышыні і аб'яднаны шматгранным дахам і агульным карнізам. Над асноўным аб'ёмам узвышаецца светлавы васьмерык, накрыты пакатым шатром з галоўкай. Трапезная (ніжэйшая) і бабінец маюць узаемазвязаную кампаноўку аб'ёмаў. Невялікія дапаможныя памяшканні абапал бабінца працягнутыя арачнымі парталамі, якія ўтвараюць бакавыя ўваходы ў трапезную. Над бабінцам узвышаецца трох'ярусная шатровая званіца з галоўкай, якая дамінуе ў кампазіцыі. Да апсіды з абодвух бакоў прымыкаюць нізкія сіметрычныя пабудовы. Аконныя праёмы прамавугольныя і з паўцыркульнымі завяршэннямі. Фасады гарызантальна ашалёваны, дэкараваны разным накладным фрызам. Інтэр'ер асноўнага аб'ёму двухсветны. Чатыры круглыя слупы пры дапамозе кансольна-бэлькавых ветразяў падтрымліваюць васьмерык. Над трапезнай размешчаны хоры.
Царква з'яўляецца помнікам эклектычнай архітэктуры, які спалучае элементы беларускага палескага і рускага драўлянага дойлідства.
На мапе
Адрас
Рэспубліка Беларусь, Брэсцкая вобл., г. Столін, вул. Гарыньская
Каардынаты