У канцы чэрвеня 1944 войскамі 1-га Беларускага фронту пад камандаваннем генерала арміі К.К.Ракасоўскага была паспяхова праведзена аперацыя па акружэнню і разгрому нямецкіх войскаў. Яна ўвайшла ў гісторыю пад назвай «Бабруйскі касцёл». У выніку ваеннай аперацыі было знішчана каля 40 тысяч варожых салдат і афіцэраў. У аперацыі прымалі ўдзел часткі 3-й, 28-й, 48-й, 65-й агульнавайсковых і 16-й паветранай арміі. У ёй таксама былі задзейнічаны конна-механізаваная група, Дняпроўская ваенная флатылія і партызаны. Дзякуючы аб”яднаным войскам 1-га Беларускага фронту 29 чэрвеня 1944 г. Бабруйск быў цалкам вызвалены ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.
Помнік уяўляе сабой фігуру савецкага воіна з аўтаматам у руках, вырабленую з жалезабетону і размешчаную на пастаменце. Яго вышыня - каля 5 м, шырыня - каля 4 м. На мемарыяле размешчана памятная таблічка з надпісамі: «Войскі 1-га Беларускага фронту 29 чэрвень 1941 штурмам авалодалі г. Бабруйскам» і «Вечная памяць героям, загінуўшым у баях за свабоду і незалежнасць нашай Радзімы».