Комплекс выбудаваны ў выглядзе панскай сядзібы XIX стагоддзя і займае шырокую тэрыторыю. Гасцям прапануецца наведаць рэстаран «Замак Зеваны» і паспытаць стравы беларускай кухні. Для дзяцей створаны «Сквер усмешкі». Комплекс валодае ўласным конна-спартыўным клубам «Амадэўс» і прапануе паслугі катання на канях, а таксама ў брычцы, дыліжансе, карэце.
На тэрыторыі комплексу ў вальерах можна ўбачыць дзікіх жывёл - фазаны, алені, маралы, нутрыі, паўліны, страўсы, кабаны. Таксама тут ёсць паляўнічая хатка і хатка рыбака, музей разьбы па дрэве, гамарня, музей прыроды. Комплекс працуе круглы год.