У 1839 годзе манастыр быў упразден, і царква стала дзейнічаць як прыходская. Праз 47 гадоў, у 25-гадовую гадавіну адмены прыгоннага права ў Беларусі, перад храмам была пабудавана брама-званіца. Велічны і прасторны храм упрыгожаны старадаўнім панiкадзiлам, які набылі на сабраныя вернікамі сродкі ў 1899 годзе. Частка грошай была дасланая Усерасійскім пастырам, святым праведным Янам Кранштацкім, цудатворцам.
Сёння Спаса-Праабражэнская царква ўяўляе сабой прамавугольны храм. З паўднёвага боку да яго прымыкае Мікольская капліца, дзе знаходзіцца алтар, з паўночнага боку - рызніца. Першапачаткова на галоўным фасадзе царквы знаходзіліся дзве вежы. Аднак пры перабудове храма пад праваслаўную царкву іх разабралі, убралі купал, і Спаса-Праабражэнская царква набыла свой сучасны выгляд.
У храме знаходзіцца ўшанаваны прыхаджанамі абраз, якi называюць «Афонскі». Гэта спіс з іконы Божай Маці «Акафiстскай» або «Прэдабвяшчальнiцы», перададзены ў 1910 годзе ў дар Спаса-Праабражэнскай царкве манахамі Гары Афон па просьбе тагачаснага настаяцеля храма а. Канстанціна Акаловiча. Спіс быў зроблены манахамі Святой Гары на Кіпарысавай дошцы, у якую ўклалі часціцу Жыватворчага Крыжа Гасподняга, каменьчык ад труны Найсвяцейшай Багародзіцы, часціцы мошчаў св. Харалампiя, св. Рыгора Паламы, мч. Георгія Новага.
Па сваім убраннi Ракаўская царква ўвайшла ў лік найлепшых храмаў Мінскай епархіі.