Слонімская Харальная сінагога

ЗНАКАВЫЯ МЕСЦЫ
Хуткая навігацыя

Апісанне

Слонімская сінагога – адна з самых старых захаваных сінагог в Беларуь. Архітэктурная дамінанта даўнейшага гандлёвага пляца арганічна злучае ў сабе абарончы характар і вытанчаныя барочныя фасады. Асаблівая цікавасць прадстаўляе добра захаваны інтэр'ер: біма – узвышэнне для правядзення рэлігійных абрадаў – з даўнейшымі фрэскамі на купале, ляпнінай, размаляванай альбо пакрытай пазалотай. Роспісы на сценах сінагогі расказваюць пра шматвяковую юдэйскую культуру.

Збудаваная ў 1642-1648 гадах сінагога перажывала змяненні на працягу сваёй эксплуатацыі, адлюстроўваючы эвалюцыю самой яўрэйскай грамады Слоніма.
У 18 стагоддзі яна набыла высокі франтон у стылі барока, была збудавана біма.
У 19 стагоддзі былі дададзены прыбудовы да заходняга і ўсходніх фасадаў. А сама наяўнасць прыбудовы з боку ўсходняга фасада, дзе месцаваўся каўчэг Торы, з'яўляецца даволі незвычайным развязкам для архітэктуры сінагог Усходняй Еўропы.
Да сярэдзіны 19 стагоддзя ў слонімскіх яўрэяў былі 7 сінагог і 14 малельных хат, сама іх колькасць складала 72,5% усяго насельніцтва горада.
У першай палове 20 стагоддзя адбылася яшчэ адна рэканструкцыя: была прыбудавана новая жаночая галерэя непасрэдна ў малельнай зале. Гэты крок адлюстроўваў як змяняецца статус жанчын у грамадзе і спробы пераймаць вялікія сінагогі ў Еўропе.
Падчас Другой сусветнай вайны будынак сінагогі выкарыстоўваўся як склад нямецкай сельскагаспадарчай тэхнікі. Легендарны Нёня Цырынскі хаваў сярод тэхнікі зброю, якую потым перадавалі партызанам.
Падчас камунізму, пасля Другой сусветнай вайны аднапавярховыя прыбудовы выкарыстоўваліся як пункты гандлю, галоўная зала – як склад мэблевай крамы.

Цікавай асаблівасцю мясцовасці з'яўляецца шматканфесійны ансамбль, якіпраглядаецца з розных краявідных кропак: сама сінагога, касцёл Найчысцейшага Зачацця Прасвятой Дзевы Марыі з кляштарам бернардынак і Свята-Праабражэнскі сабор. Непадалёк ад сінагогі размешчаны касцёл Святога Андрэя, які шмат у чым паўтарыў лёс сінагогі: пацярпеў падчас Першай і Ўторай сусветных войн, пазней пры камунізме выкарыстоўваўся як саляны склад.

Сінагога ў Слоніме – вялікая спадчына яўрэйскай культуры і гісторыка-культурная каштоўнасць нашай краіны.

Індывідуальныя і карпаратыўныя экскурсіі - Слонімская Харальная сінагога

На мапе

Адрас

Рэспубліка Беларусь, Гродзенская вобл., г. Слонім, вул. Савецкая, 1