Гісторыя стварэння
Дакладная дата заснавання замка выклікае спрэчкі сярод даследчыкаў. Адны адносяць яго будаўніцтва да канца XIII — пачатку XIV стагоддзя, іншыя — да сярэдзіны XIV стагоддзя. Тым не менш, Крэўскі замак лічыцца першым каменным умацаваннем на землях сучаснай Беларусі. Менавіта тут адбываліся лёсавызначальныя падзеі: у сценах замка была заключаная знакамітая дынастычная ўнія — Крэўская унія 1385 года, якая аб’яднала Вялікае Княства Літоўскае і Каралеўства Польскае. Тут жа скончылася трагічная гісторыя князя Кейстута, якога задушылі па загадзе Ягайлы.
Архітэктура
Форма замка нагадвае няправільную трапецыю (замак-кастэль). Ён быў узведзены на прыродным востраве, утвораным разлівамі дзвюх рэк — Крэўянкі і Шляхтянкі. Сцены вышынёй да 13 метраў складзены з дзікага каменю і месцамі абліцаваны цэглай. Па ўнутраным боку сцен праходзіла драўляная галерэя з байніцамі. У 2021 годзе завяршыўся важны этап — была закансервавана паўночна-ўсходняя сцяна, адноўленыя ўчасткі каля Княскай вежы і рэканструяваныя Галоўныя вароты. Дзякуючы гэтаму замак зноў стаў даступны для турыстаў. Першапачаткова замак меў дзве вежы, але летам 2023 года археолагі выявілі падмурак трэцяй — гэтае адкрыццё змяніла погляд на яго структуру. Найлепш захавалася масіўная Княская вежа — яна выконвала як жылую, так і абаронную функцыю, а ўнізе знаходзілася турма з патаемным ходам у сцяне.
Экскурсіі
Экскурсія з Мінска ў Крэўскі замак — гэта падарожжа па слядах вялікіх князёў, бітваў і дынастычных інтрыг. Мы прапануем не толькі збораныя туры з дасведчанымі гідамі, але і можам арганізаваць індывідуальную экскурсію па Крэве і навакольных гістарычных мясцінах, улічваючы вашы пажаданні і інтарэсы. Гэты фармат асабліва зручны для тых, хто хоча цалкам акунуцца ў атмасферу замка без спешкі і мітусні, а таксама адкрыць для сябе дадатковыя, менш вядомыя славутасці рэгіёна.