У пачатку XIX стагоддзя ў г. Брэст-Літоўску існавала адзіная праваслаўная царква Свята-Сімяонаўская мужчынскага манастыра. Выбудаваная з дрэва, яна неаднаразова пакутавала ад пажараў. У лістападзе 1815 г, манастыр у чарговы раз быў агорнуты полымем, які акрамя розных гаспадарчых пабудоў знішчыў і царкву Св. Сімеона. Пажар 1819 канчаткова разбурыў храм, што прывяло да яго закрыцця ў 1824 г.
Будаўніцтва каменнага храма было пачата толькі ў 1862 г. ўзводзілі яго па праекце брэсцкага гарадскога архітэктара В. Палікарпава. 7 лістапада 1865 г. Хросным ходам з крэпасці ў новы храм перанеслі мошчы мучаніка Афанасія, а на наступны дзень ён быў асвечаны.
Сярод святынь Свята-Сімяонаўская сабора асаблівае месца займалі мошчы прападобнага мучаніка Афанасія, ігумена Брэсцкага. Сёння ў храме знаходзяцца таксама часціцы мошчаў свц. Мікалая Цудатворца, прападобнага Сергія Раданежскага, прападобнай Ефрасінні Полацкай, свяціцеля Інакенція Раданежскагаі інш. Пры храме арганізавана нядзельная школа і праваслаўная бібліятэка, дзейнічае сястрынства і выдаюцца газеты: «Духоўны веснік» і «Брэсцкія епархіяльныя ведамасці».
Пяцікупальны праваслаўны сабор у імя святога Сімеона пабудаваны ў руска-візантыйскім стылі, з'яўляецца упрыгажэннем горада. А пасля таго, як было выканана начное падсвятленне, сабор стаў дамінантай горада і ў цёмны час сутак.