Царква - найстаражытны храм абароннага тыпу на тэрыторыі Беларусі. Існуе легенда, што Сынковіцкаю царкву заснаваў вялікі князь Вітаўт у падзяку за тое, што ў мясцовых лясах ён выратаваўся ад пагоні Ягайлы. Аднак сучасныя мастацтвазнаўцы і гісторыкі архітэктуры сыходзяцца ў меркаванні, што храм быў пабудаваны ў пачатку XVI ст. магчыма на сродкі вялікага гетмана Літоўскага Канстанціна Астрожскага, фундатараў падобных Траецкай і Прачысценскай цэркваў у Вільні.
У 1926 годзе царква стала філіялам навіцыят езуіцкай місіі ў Альбярціне (Слонім) і цэнтрам грэкакаталiцкага прыходу. Ізноў адкрыта як праваслаўная ў 1988-90 гг.