Памятка экскурсанта

Прыватнае навукова-вытворчае ўнітарнае прадпрыемства «Аўтаматызаваныя тэхналогіі турызму»
220007, Рэспубліка Беларусь, г. Мінск, вул. Суражская, д. 10, оф. 21, т/ф +37517 394-49-13 att.by

Памятка для экскурсантаў пры правядзенні экскурсій па Беларусі

    • Правілы асабістай бяспекі і паводзін экскурсантаў падчас экскурсіі
      • Экскурсанты павінны своечасова прыходзіць на месца пачатку экскурсіі за 10-15 хвілін да адпраўлення.
      • Неабходна лаяльна ставіцца да палітычнага ладу, сацыяльнага ўпарадкавання, традыцый і рэлігійных звычаяў краіны знаходжання, выконваць заканадаўства, устаноўленыя нормы і правілы аховы навакольнага асяроддзя, помнікаў гісторыі і культуры краіны.
      • Рэкамендуем прытрымлівацца правілаў асабістай бяспекі і захаванасці асабістай маёмасці. Пошук забытых рэчаў вядзецца самастойна і за свой кошт.
      • Адлучацца ад групы можна з дазволу экскурсавода альбо кіраўніка групы.
      • Калі адчулі сябе дрэнна альбо заўважылі прыкметы хворасці ў іншых удзельнікаў экскурсіі, варта паставіць у вядомасць экскурсавода альбо кіраўніка групы.
      • Калі экскурсія звязана з наведваннем вытворчасці, неабходна прытрымлівацца групы, не чапаць нічога без дазволу, каб пазбегнуць траўміравання (траплення ў рухомыя механізмы машын, апёку і г.д.).
      • Пры наведванні помнікаў загінулым героям прынята захоўваць цішыню, асобам мужчынскага полу здымаць галаўныя ўборы.
      • Пры наведванні дзеючых храмаў любой канфесіі рэкамендуецца звярнуць увагу на знешні выгляд: не варта заходзіць у храм у шортах, адкрытых майках, празрыстых блузах, міні-спадніцах. Для жанчын пажаданы галаўны ўбор.
    • Правілы асабістай бяспекі і паводзін экскурсантаў у транспарце
      • Пасадка ў аўтобус адбываецца непасрэдна перад пачаткам экскурсіі.
      • Ручная паклажа экскурсантаў размяшчаецца пад нагамі альбо на верхніх паліцах, у мэтах бяспекі руху праход павінен быць свабодным.
      • Рэкамендуем пазбягаць хаджэння па салоне падчас руху.
      • Адчыняць вокны можна толькі з дазволу кіроўцы.
      • Неабходна беражліва абыходзіцца з наяўным абсталяваннем салона аўтобуса, смецце складаць у індывідуальныя пакеты і выкідаць на прыпынках. У выпадку псавання маёмасці складаецца акт аб нанясеннi шкоды і кампенсацыя ажыццяўляецца экскурсантам за свой кошт.
      • У салоне аўтобуса забараняецца распіваць спіртныя напоі і курыць.
      • Забараняецца замінаць кіроўцу падчас руху.
      • Пры выхадзе з аўтобуса не варта тоўпіцца, выходзіць акуратна па адным чалавеку.
      • Падчас прыпынкаў экскурсанты павінны выконваць правілы дарожнага руху пры пераходзе праз дарогу з рухомым аўтатранспартам.
      • Падчас экстраннага тармажэння неабходна ўперціся нагамі і рукамі ў крэсла наперадзе.
      • У выпадку аварыі неабходна дакладна выконваць інструкцыі кіроўцы, кіраўніка групы або асобаў, якiя iх замяняюць.
    • Бязвізавы ўезд у Рэспубліку Беларусь

      Замежныя грамадзяне маюць права прыбываць на тэрыторыю Рэспублікі Беларусь без візы пры выкананні пэўных умоў. Бязвізавы рэжым дзейнічае для замежных грамадзянаў у наступных выпадках:

      1. Пры ўмове ўезду ў Рэспубліку Беларусь праз аэрапорты краіны;
        Бязвізавы рэжым з тэрмінам знаходжання ў Беларусі да 30 дзён распаўсюджваецца на грамадзянаў 76 дзяржаў, у тым ліку ўсіх краін Еўрапейскага Саюза. Заехаць і выехаць з Рэспублікі Беларусь магчыма праз пункты пропуску Нацыянальны аэрапорт Мінск, Аэрапорт Брэст, Аэрапорт Віцебск, Аэрапорт Гомель, Аэрапорт Гродна, Аэрапорт Магілёў.
        Азнаёміцца падрабязней з правіламі бязвізавага ўезду ў Беларусь праз Нацыянальны аэрапорт Мінск можна тут.
      2. Пры наведванні турысцка-рэкрэацыйнай зоны «Брэст - Гродна»;
        Бязвізавы ўезд на тэрыторыю турысцка-рэкрэацыйнай зоны «Брэст - Гродна» дазволены для грамадзянаў 73 краін з турыстычнымі мэтамі на тэрмін да 15 дзён для наведвання бязвізавай тэрыторыі «Брэст - Гродна» (г. Брэст, Брэсцкі, Жабінкаўскі, Камянецкі, Пружанскі раёны Брэсцкай вобласці, г. Гродна, Бераставіцкі, Ваўкавыскі, Воранаўскі, Гарадзенскі, Лідскі, Свіслацкі, Шчучынскі раёны Гродзенскай вобласці).
        Азнаёміцца падрабязней з правіламі бязвізавага ўезду для наведвання турысцка-рэкрэацыйнай зоны «Брэст - Гродна» можна тут.

      У астатніх выпадках і пры ўмове знаходжання замежных грамадзян на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь больш працяглы час неабходна атрымаць беларускую візу.

    • Страхаванне
      • У Рэспубліцы Беларусь уведзена абавязковае медыцынскае страхаванне замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія часова знаходзяцца ў Рэспубліцы Беларусь, на выпадак аказання хуткай і неадкладнай медыцынскай дапамогі дзяржаўнымі лячэбна-прафілактычнымі ўстановамі пры раптоўным захворванні або няшчасным выпадку.
      • Аформіць страхавы медыцынскі поліс можна на любым кантрольна-прапускным пункце на межах Беларусі, а таксама ў аэрапортах і чыгуначных станцыях, дзе працуюць аддзяленні беларускіх дзяржаўных страхавых арганізацый.
      • Кошт страхавання залежыць ад колькасці дзён знаходжання і некаторых умоў.
      • Поліс абавязковага медыцынскага страхавання не патрабуецца:
        - грамадзянам дзяржаў, з якімі дзейнічаюць міжнародныя дамовы, якія рэгулююць пытанні аказання бясплатнай хуткай медыцынскай дапамогі (грамадзянам РФ);
        - грамадзянам дзяржаў - удзельніц СНД, якім хуткая медыцынская дапамога аказваецца бясплатна ў адпаведнасці з Пагадненнем аб аказанні медыцынскай дапамогі грамадзянам дзяржаў - удзельніц Садружнасці Незалежных Дзяржаў, падпісаным у г. Маскве 27 сакавіка 1997 (Арменія, Казахстан, Кыргызстан, Малдова, Таджыкістан, Узбекістан, Украіна).
      • Па міжнароднай практыцы падарожжаў грамадзянам, якія не падлягаюць абавязковаму медыцынскаму страхаванню, рэкамендуецца заключыць дагавор добраахвотнага медыцынскага страхавання. Поліс страхавой кампаніі прапануе больш шырокі спектр паслуг, чым прапісана ў дамове нашых краін. Акрамя аплаты медыцынскіх расходаў, у пакрыццё ўваходзіць неабходная ў экстранай сітуацыі медыцынская транспарціроўка застрахаванай да месца аказання хуткай дапамогі або медыцынская эвакуацыя пасля аказанай медыцынскай дапамогі для далейшага лячэння ў бліжэйшую медустанову на тэрыторыі краіны пражывання.
    • Што зрабіць па вяртанні з экскурсіі
        Падзяліцца ўражаннем пра экскурсію:
      • запоўніць анкету на старонцы Вашай заяўкі
      • пакінуць водгук на Google або Яндэкс
    • Іншая карысная інфармацыя

      Інфармацыю пра Рэспубліку Беларусь, правілы ўезду, парадак выдачы візаў, мытныя правілы, валютны кантроль, абмен валют, сувязь і інш. Вы можаце знайсці ў раздзеле Пра Беларусь

      Консульскае ўпраўленне міністэрства замежных спраў РБ: 220030, г. Мінск, вул. К. Маркса, 37А, тэлефон: +375 17 379 06 65, факс: +375 17 379 00 63.

      Тэлефоны тэрміновай дапамогі ў РБ: МНС – 101, міліцыя – 102, хуткая медыцынская дапамога – 103, аварыйная служба газу – 104.

    Для атрымання дадатковай інфармацыі або ў выпадку ўзнікнення непрадбачаных сітуацый звязацца з супрацоўнікамі экскурсійнага аддзела можна:

    1. са старонкі Вашага заказу;
    2. па тэлефоне (+37529) 756-66-65, даслаўшы паведамленне ў Viber, WhatsApp, Telegram, Skype;
    3. па тэлефоне (+37517) 394-49-13 (шматканальны);
    4. па факсу (+37517) 394-59-09;
    5. па E-mail - адправіць паведамленне >>

    Прыемнага Вам падарожжа!