У госці да Дзеда Мароза
Новы год - гэта час чараўніцтва і шчасця. У гэтае свята кожны можа паверыць у казку, акунуцца ў атмасферу чагосьці незвычайнага, таямнічага, чароўнага і незабыўнага. Асабліва чакаюць гэтае свята дзеці, звязваючы яго з цудамі і падарункамі. А ўсе бацькі мараць, каб яно запомнілася і парадавала іх дзіця. Ну які ж Новы год без Дзеда Мароза? Можна запрасіць віноўніка імпрэзы да сябе дадому, а можна адправіцца ў госці да яго! Толькі вось пытанне: куды паехаць да Дзеда Мароза?
Беларускі экскурсійны партал Ekskursii.by прапануе самыя цікавыя месцы, дзе можна сустрэцца з галоўным сімвалам свята. Экскурсіі да беларускага Дзеда Мароза праводзяцца кваліфікаванымі атэставанымі гідамі-экскурсаводамі, уключаюць у сябе ўваходныя квіткі і анімацыйныя праграмы, а ўсе пераезды арганізуюцца на камфартабельных аўтобусах. Выбірайце ўпадабаны Вам варыянт і дасылайце заяўку - мы прадумаем усё да дробязяў і зробім так, каб у Вашага дзіцяці засталіся казачныя ўражанні ад сустрэчы Новага года.
Назва | Апісанне | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Новы год у Белавежскай пушчы снежань-студзень |
||||||||
![]() |
Сядзіба беларускага Дзеда Мароза ў Белавежскай пушчы - самы вядомы турыстычны брэнд краіны. Гэта адно з самых прыгожых месцаў «пражывання» Дзеда Мароза ў свеце, якое стварае атмасферу свята і адчуванне чараўніцтва. У праграму ўключаны:
|
замовіць | ||||||
Навагодняя казка «Таямніца чароўных крышталяў» у парку ДЫПРЫЗ з 15.12 па 08.01 |
||||||||
![]() |
Парк жывёл запрашае чароўна правесці гэты год у незвычайнай атмасферы. Тэматычная праграма «Таямніца чароўных крышталяў», навагодні карнавал з велічнай прыгажуняй-елкай, вясёлыя карагоды, выступленні творчых калектываў, падарункі ад Дзеда Мароза і Снягуркі, радасныя навагоднія забавы і неверагодныя ператварэнні. У праграму ўключаны:
|
замовіць | ||||||
Да Дзеда Мароза ў Дудуткі з 24.12 па 08.01 |
||||||||
![]() |
Чароўны прыём Дзедам Марозам і Снягуркай на свежым паветры на тэрыторыі рэзідэнцыі, дзе ўсе госці змогуць не толькі пагутарыць з Дзядулем, але і атрымаць выдатны навагодні настрой у займальных гульнях са Снягуркай, пакаштаваць навагодняй чароўнай гарбаты, а дзеткі змогуць атрымаць салодкі сувенір ад Дзеда Мароза! У праграму ўключаны:
|
замовіць | ||||||
Да Дзеда Мароза на Лінію Сталіна з 24.12 па 08.01 |
||||||||
![]() |
Чырвонае паліто строгага крою з эпалетамі на плячах, каракулевы каўнер і шапка з зоркай - мабыць, самы незвычайны Дзед Мароз чакае Вас на «Лініі Сталіна». А таксама вясёлыя конкурсы, зімовыя забавы і шмат іншага. У праграму ўключаны:
|
замовіць | ||||||
Навагодняя праграма на свежым паветры «Лабараторыя цудаў» у Станькаве з 23.12 па 08.01 |
||||||||
![]() |
Юныя госці стануць галоўнымі памагатымі прафесару Незамярзайкіну ў лабараторыі Цудаў, у якой будуць адбывацца чароўныя досведы для найхутчэйшага набліжэння навагодняга свята! У праграму ўключаны:
|
замовіць | ||||||
«Калядная вестка з Сулы» з 01.12 па 22.01 |
||||||||
![]() |
Сула запрашае з галавой акунуцца ў чараўніцтва, выпрабаванні і традыцыі, звязаныя з сустрэчай Калядаў і Новага года. Пагрузіцца ў святочную атмасферу дапаможа яркі і займальны квэст "Калядная вестка з Сулы": гасцям неабходна будзе прайсці выпрабаванне, каб патрапіць у госці да самага казачнага зімовага персанажа - Санце. Кожны пункт квэста - гэта сустрэча з казачным або гістарычным героем: чараўніком, воінам, змеем, чортам, асветнікам, музыкантам і інш., а таксама ўдзел у калядных абрадах, займальных гульнях і танцах вакол святочнай ёлкі. У праграму ўключаны:
|
замовіць | ||||||
Навагодняя ёлка ў палацы князя Пацёмкіна з 16.12 па 06.01 |
||||||||
![]() |
Палац графа Пацёмкіна запрашае на навагоднія тэатралізаваныя ранішнікі з удзелам імператрыцы Кацярыны II і найяснейшага князя Г.А. Пацёмкіна. А таксама вас чакае сустрэча з Дзедам Марозам і Снягуркай, навагодні кірмаш падарункаў ручной працы, святочная фотазона, пошта Дзеда Мароза. У праграму ўключаны:
|
замовіць | ||||||
У гасцях у Палескага Зюзі ў Навагоднім сафары-парку з 03.12 па 28.01 |
||||||||
![]() |
Палескі Зюзя і яго Унучка запрашаюць у госці ў навагодні сафары-парк, дзе вы акуняцеся ў чароўную казку. У праграму ўключаны:
|
замовіць | ||||||
Навагодняя казка ў Бярэзінскім запаведніку з 10.12 па 15.01 |
||||||||
![]() |
Бярэзінскі запаведнік запрашае ўсіх сустрэць Новы год у самым запаведным месцы Беларусі! У праграму ўключаны:
|
замовіць |
У кошт уключана:
- ўсе ўваходныя білеты па праграме;
- транспартнае абслугоўванне (выезд з Мінска);
- паслугі атэставанага ў нацыянальным агенцтве па турызме экскурсавода;
- бясплатныя месцы для арганізатара групы або суправаджаючага (на кожныя 10 дзіцячых месцаў даецца 1 бясплатнае для дарослага суправаджаючага).
Дадаткова аплачваецца:
- харчаванне - ад 15,00 BYN (комплексны абед - суп, гарачае з гарнірам, салата, напой);
Атрымаць кансультацыю па арганізацыі экскурсіі да Дзеда Мароза можна наступнымі спосабамі:
- са старонкі Вашай замовы;
- па тэлефоне (+37529) 756-66-65, даслаўшы паведамленне ў Viber, WhatsApp, Telegram, Skype;
- па тэлефоне (+37517) 394-49-13 (шматканальны);
- па факсе (+37517) 394-59-09;
- па электроннай пошце - адправіць паведамленне >>
Калі сярод прапанаваных варыянтаў Вы не знайшлі прыдатнага, вышліце нам заяўку на арганізацыю экскурсійнага тура, укажыце Вашы пажаданні да паездкі, на працягу 24 гадзін нашы спецыялісты вышлюць Вам прапановы.