Свята «Дажынкі» ў Музеі народнай архітэктуры і побыту

Навіны Горада
Свята «Дажынкі» ў Музеі народнай архітэктуры і побыту

23-Жнiўня-2023

Інтэрнэт-партал Ekskursii.by і Музей народнай архітэктуры і побыту запрашаюць Вас наведаць свята \"Дажынкі\", якое пройдзе 26 жніўня 2023 года з 13:00 да 14:00.

Час вясновага пасева і апрацоўкі зямлі прайшоў, настаў час свята заканчэння збору ўраджаю – Дажынак.

Асноўны сэнс дажыначных абрадаў – аддзячыць зямлю за ўраджай і забяспечыць здароўе і дабрабыт на ўвесь астатні год.

    Праграма свята:

  • рэканструкцыя абраду «Дажынкі»;
  • майстар-клас па ўборцы ўраджаю сярпом;
  • майстар-клас па вырабе снапа «Гаспадар»;
  • выступленне фальклорнага калектыву «Скарбніца традыцый»;
  • беларускія танцы і гульні;
  • традыцыйныя жніўныя песні.

За дадатковы поплатак можна набыць сувеніры ад народных майстроў і наведаць «Беларускую карчму».

Апошнія навіны «Строчыцы»

Народнае свята «Саракі» у «Строчыцах»

04-Красавiка-2024

Інтэрнэт-партал Ekskursii.by і Музей народнай архітэктуры і побыту «Строчыцы» запрашаюць 6 красавіка 2024 года на народнае свята «Саракі». Далучайцеся да традыцыйных абрадаў і вясёлых гульняў у музеі на вольным паветры!

Традыцыйнае свята Юр\'е ў музеі народнай архітэктуры і побыту

27-Красавiка-2023

Інтэрнэт-партал Ekskursii.by і Музей народнай архітэктуры і побыту «Строчыцы» запрашаюць усіх жадаючых наведаць традыцыйнае свята Юр\'е, якое
6 мая пройдзе з 14:00. Юр\'е з\'яўляецца адным з найпрыгажэйшых абрадаў народнага земляробчага календара і адзначаецца вельмі відовішчна.

«Даравальная нядзеля» разам з Музеем народнай архітэктуры і побыту

10-Лютага-2023

Інтэрнэт-партал Ekskursii.by і Музей народнай архітэктуры і побыту «Строчыцы» запрашаюць 26 лютага 2023 года з 13:00 да 15:00 на свята «Даравальная нядзеля». Далучыцеся да традыцыйнага свята ў музеі пад адкрытым небам!

Жадаеце ўсталяваць PWA

favicon

Ekskursii.by

browser icon

Google Chrome