«Даравальная нядзеля» разам з Музеем народнай архітэктуры і побыту

Навіны Горада
«Даравальная нядзеля» разам з Музеем народнай архітэктуры і побыту

10-Лютага-2023

Інтэрнэт-партал Ekskursii.by і Музей народнай архітэктуры і побыту «Строчыцы» запрашаюць 26 лютага 2023 года з 13:00 да 15:00 на свята «Даравальная нядзеля». Далучыцеся да традыцыйнага свята ў музеі пад адкрытым небам!

«Даравальная нядзеля» - апошні дзень Масленіцы, а па хрысціянскай традыцыі - апошні дзень перад Вялікім постам. У гэты час існавала мноства рытуалаў і абрадаў, якія абавязкова выконваліся, а найважнейшым рытуалам было тое, што пасля вячэры неабходна было прасіць прабачэнні ў родных за ўсе грахі і правіннасці.

Вас чакае яркая праграма:

  • Рэканструкцыя абраду «Трызна»;
  • Выступленне фальклорных калектываў;
  • Масленічныя гульні і забавы;
  • Паказ лялечнага тэатра «Батлейка»;
  • Аповяд аб выставе посуду для вырабу сыру і масла;
  • Майстар-класы;
  • Масленічны слуп з прызамі;
  • Хараводы, танцы і гульні ля вогнішча;
  • Спальванне пудзіла зімы - «Марэны»;

Наведаць мерапрыемства «Даравальная нядзеля» Вы можаце ў рамках экскурсіі «Строчыцы», адправіць заяўку на якую можна ўжо зараз.

Апошнія навіны «Строчыцы»

Народнае свята «Саракі» у «Строчыцах»

04-Красавiка-2024

Інтэрнэт-партал Ekskursii.by і Музей народнай архітэктуры і побыту «Строчыцы» запрашаюць 6 красавіка 2024 года на народнае свята «Саракі». Далучайцеся да традыцыйных абрадаў і вясёлых гульняў у музеі на вольным паветры!

Свята «Дажынкі» ў Музеі народнай архітэктуры і побыту

23-Жнiўня-2023

Інтэрнэт-партал Ekskursii.by і Музей народнай архітэктуры і побыту запрашаюць Вас наведаць свята \"Дажынкі\", якое пройдзе 26 жніўня 2023 года з 13:00 да 14:00.

Традыцыйнае свята Юр\'е ў музеі народнай архітэктуры і побыту

27-Красавiка-2023

Інтэрнэт-партал Ekskursii.by і Музей народнай архітэктуры і побыту «Строчыцы» запрашаюць усіх жадаючых наведаць традыцыйнае свята Юр\'е, якое
6 мая пройдзе з 14:00. Юр\'е з\'яўляецца адным з найпрыгажэйшых абрадаў народнага земляробчага календара і адзначаецца вельмі відовішчна.

Выберыце, дзе працягнуць

favicon

Ekskursii.by

browser icon

Google Chrome