Традыцыйнае свята Юр\'е ў музеі народнай архітэктуры і побыту

Навіны Горада
Традыцыйнае свята Юр\'е ў музеі народнай архітэктуры і побыту

27-Красавiка-2023

Інтэрнэт-партал Ekskursii.by і Музей народнай архітэктуры і побыту «Строчыцы» запрашаюць усіх жадаючых наведаць традыцыйнае свята Юр\'е, якое
6 мая пройдзе з 14:00. Юр\'е з\'яўляецца адным з найпрыгажэйшых абрадаў народнага земляробчага календара і адзначаецца вельмі відовішчна.

Юр\'еў дзень - гэта свята ў гонар апекуна жывёл, жывёлагадоўлі і земляробства.
На ім Вас чакае:

  • Выступ гурта «Літвіны»,
  • майстар-клас па кавальскай справе,
  • майстар-клас па вырабе цацкі «конік»,
  • абрад першага выгану коней на полі,
  • абрад традыцыйнага абходу двароў з Дзятлаўскага раёна Гродзенскай вобласці,
  • беларускія народныя гульні і танцы,
  • традыцыйныя юр\'еўскія песні,
  • гульні пастухоў.

Наведаць мерапрыемства «Юр\'е» Вы можаце ў рамках экскурсіі «Строчыцы», адправіць заяўку на якую можна ўжо зараз.

Апошнія навіны «Строчыцы»

Народнае свята «Саракі» у «Строчыцах»

04-Красавiка-2024

Інтэрнэт-партал Ekskursii.by і Музей народнай архітэктуры і побыту «Строчыцы» запрашаюць 6 красавіка 2024 года на народнае свята «Саракі». Далучайцеся да традыцыйных абрадаў і вясёлых гульняў у музеі на вольным паветры!

Свята «Дажынкі» ў Музеі народнай архітэктуры і побыту

23-Жнiўня-2023

Інтэрнэт-партал Ekskursii.by і Музей народнай архітэктуры і побыту запрашаюць Вас наведаць свята \"Дажынкі\", якое пройдзе 26 жніўня 2023 года з 13:00 да 14:00.

«Даравальная нядзеля» разам з Музеем народнай архітэктуры і побыту

10-Лютага-2023

Інтэрнэт-партал Ekskursii.by і Музей народнай архітэктуры і побыту «Строчыцы» запрашаюць 26 лютага 2023 года з 13:00 да 15:00 на свята «Даравальная нядзеля». Далучыцеся да традыцыйнага свята ў музеі пад адкрытым небам!

Хотитете усановить PWA