Старажытнае славянскае свята «Масленіца» у «Строчыцах»

Навіны Горада
Старажытнае славянскае свята «Масленіца» у «Строчыцах»

30-Студзеня-2023

Інтэрнэт-партал Ekskursii.by і Музей народнай архітэктуры і побыту «Строчыцы» запрашаюць 25 лютага 2023 года на славянскае свята «Масленіца». Вы зможаце па-сапраўднаму акунуцца ў атмасферу народнага свята, пазбыцца нягод і няшчасцяў, якія суправаджалі Вас летась.

Масленіца - старажытнае славянскае свята, што сімвалізуе провады зімы. Унікальны музей «Строчыцы» дапаможа Вам акунуцца ў атмасферу самага вясёлага народнага свята, тут Вы зможаце ўзяць удзел у масленічных гуляннях, паспрабаваць сябе ў розных гульнях і забавах. Кульмінацыяй свята стане ўрачыстае спальванне пудзіла зімы - «Марэны»! Гледзячы на гэты ачышчальны агонь, Вы будзеце зжываць нягоды і няшчасці, якія суправаджалі Вас у мінулым і з надзеяй чакаць прыходу сонечных, вясновых дзён.

Вас чакае яркая праграма:

  • выступленне фальклорных калектываў;
  • масленічныя гульні і забавы для дзяцей і дарослых;
  • паказ беларускага ценявога тэатра «Вертэп»;
  • паказ лялечнага тэатра «Батлейка»;
  • правядзенне розных майстар-класаў для дарослых і дзяцей;
  • рэканструкцыя абраду «Пахаванне Дзеда» (толькі для дарослых!);
  • рэканструкцыя абраду «Немка»;
  • рэканструкцыя абраду «Наведванне маладухі»;
  • рэканструкцыя абраду «Наведванне жанчыны-павітухі»;
  • масленічны слуп з прызамі;
  • спальванне «Марэны»

Наведаць мерапрыемства «Масленіца» Вы можаце ў рамках экскурсіі «Строчыцы», адправіць заяўку на якую можна ўжо зараз.

Апошнія навіны «Строчыцы»

Народнае свята «Саракі» у «Строчыцах»

04-Красавiка-2024

Інтэрнэт-партал Ekskursii.by і Музей народнай архітэктуры і побыту «Строчыцы» запрашаюць 6 красавіка 2024 года на народнае свята «Саракі». Далучайцеся да традыцыйных абрадаў і вясёлых гульняў у музеі на вольным паветры!

Свята «Дажынкі» ў Музеі народнай архітэктуры і побыту

23-Жнiўня-2023

Інтэрнэт-партал Ekskursii.by і Музей народнай архітэктуры і побыту запрашаюць Вас наведаць свята \"Дажынкі\", якое пройдзе 26 жніўня 2023 года з 13:00 да 14:00.

Традыцыйнае свята Юр\'е ў музеі народнай архітэктуры і побыту

27-Красавiка-2023

Інтэрнэт-партал Ekskursii.by і Музей народнай архітэктуры і побыту «Строчыцы» запрашаюць усіх жадаючых наведаць традыцыйнае свята Юр\'е, якое
6 мая пройдзе з 14:00. Юр\'е з\'яўляецца адным з найпрыгажэйшых абрадаў народнага земляробчага календара і адзначаецца вельмі відовішчна.

Жадаеце ўсталяваць PWA

favicon

Ekskursii.by

browser icon

Google Chrome