Экскурсія Па мясцінах Хаіма Суціна
Апісанне экскурсіі
Кошт
за аднаго чалавека
20'405 ₽ за групу*
от 2'915 ₽ c чел.
33'009 ₽ за групу*
от 1'737 ₽ c чел.
59'493 ₽ за групу*
от 1'144 ₽ c чел.
70'359 ₽ за групу*
от 1'035 ₽ c чел.
Кошт экскурсій зацверджаны ў беларускіх рублях і пры аплаце ў іншых валютах выніковы кошт можа адрознівацца ад указанай на сайце ў залежнасці ад курса банка-эмітэнта карты (МІР, Visa, Mastercard).
У кошт экскурсіі ўключана:
- паслугі атэставанага экскурсавода
- транспартныя паслугі
Апісанне
Экскурсія з Мінска «Па мясцінах Хаіма Суціна» — гэта паглыбленне ў атмасферу маленькага мястэчка Смілавічы, дзе нарадзіўся адзін з самых загадкавых мастакоў ХХ стагоддзя. Падчас экскурсіі ў Смілавічы вы даведаецеся, як у атачэнні беларускай прыроды, сярод старадаўніх сядзіб і габрэйскіх традыцый нараджаўся талент вялікага экспрэсіяніста. Вы ўбачыце будынак былой сінагогі, дзе сёння працуе музей Суціна, даведаецеся пра славутыя роды, якія валодалі гэтымі землямі — Сапегаў, Агінскіх, Ваньковічаў — і адчуеце магію мястэчка, дзе ў згодзе жывуць прадстаўнікі двух дзясяткаў нацыянальнасцей. Вас чакае жывая гісторыя пра лёс мастака, чые палотны сёння ўпрыгожваюць найбуйнейшыя музеі свету.
Гэтая экскурсія з Мінска падыдзе ўсім, хто цікавіцца мастацтвам, гісторыяй і культурай Беларусі. Гэта выдатная ідэя як для індывідуальных турыстаў, так і для карпаратыўных груп — бо тур можна адаптаваць пад любы фармат. Ён стане натхняльным падарожжам для школьнікаў і студэнтаў, аматараў жывапісу, замежных гасцей і ўсіх, хто хоча ўбачыць радзіму майстра, чые карціны каштуюць мільёны, а жыццёвы шлях здзіўляе і натхняе.
Маршрут
Тып экскурсіі
Гісторыка-краязнаўчая
Працягласць
80 км
Працягласць
7 гадзін
Мова правядзення
беларуская
Тэматыка экскурсій
Від
Аўтобусна-пешая
Праграма
Збор групы
Пераезд у Смілавічы (38 км)
Габрэйскія могілкі ў Смілавічах

Яўрэйскія могілкі ў Смілавічах з’явіліся ў XVIII стагоддзі і на працягу стагоддзяў служылі месцам спачыну мясцовай яўрэйскай супольнасці. Сёння яны знаходзяцца ў заняпадзе, бо яўрэйскае насельніцтва мястэчка амаль знікла, а многія надмагіллі часткова сышлі пад зямлю. Нягледзячы на гэта, Смілавічы далі свету выбітных дзеячаў мастацтва, сярод якіх Хаім Суцін і Шрага Царфін – знакамітыя мастакі Парыжскай школы. Іх творы высока цэняцца ў свеце мастацтва, а родныя мясціны захоўваюць памяць пра іх спадчыну. Могілкі застаюцца важным гістарычным аб’ектам, які прыцягвае даследчыкаў і нашчадкаў беларускіх яўрэяў.
Мемарыял ахвярам Смілавіцкага гетта

Халакост - страшная "акцыя" знішчэння ўсяго габрэйскага насельніцтва ў гады існавання Фашысткай Германіі. З першых дзён Вялікай Айчыннай вайны Халакост стаў трагедыяй і для габрэяў Беларусі. Ствараліся шматлікія гетта і лагеры смерці, з мэтай ізаляцыі ад грамадства і масавай ліквідацыі габрэяў. Адным з першых у Беларусі было ліквідавана Смілавіцкае гетта. Ужо ў 1941 годзе былі знішчаны ўсе яго жыхары, а сярод іх - бацькі мастака з сусветным імем Шрагі Царфіна і яго малодшая сястра з грудным дзіцем. Мемарыял ахвярам гетта захоўвае памяць пра трагедыю.
Смілавічская сядзіба Манюшка

Смілавіцкая сядзіба Манюшкі – гэта месца, дзе гісторыя ажывае ў утульнай атмасферы старадаўняга маёнтка. Тут нарадзіўся легендарны кампазітар Станіслаў Манюшка, а сёння сядзіба запрашае гасцей атрымаць асалоду ад унікальнай архітэктуры, маляўнічай прыроды і дакрануцца да музычнай спадчыны вялікага майстра.
Музей Прастора Хаіма Суціна

Музей Хаіма Суціна ў Смілавічах прыцягвае тысячы турыстаў штогод. І гэта не дзіўна – Суціна ведаюць ва ўсім свеце і з усяго свету людзі едуць, каб пабываць на радзіме вялікага мастака. Ён працаваў разам з Маркам Шагалам, Мадзільяни і Жакам Липшицем. Яго працы стояць дзясяткі мільёнаў даляраў на аўкцыёнах і захоўваюцца ў прыватных калекцыях Расселіні, Шагалаў, Фрэнсиса Форд Капполы. У музеі «Прастора Хаіма Сутина» Вы пабываеце ў трох экспазіцыйных зонах: пазнаёміцеся з біяграфіяй Хаіма ў зале «На Радзіме», з творчасцю яго – у «Парыжскім кафэ». А трэцяя зала прысвечаны калегу Хаіма Сутина – Шраге Царфіну. Гэта месца з адмысловай атмасферай і займальнай гісторыяй вялікіх людзей.
Абед
Пераезд у Мінск (38 км)
Заканчэнне экскурсіі
Карта маршруту
Выберыце, дзе працягнуць
Ekskursii.by
Google Chrome