Легенда "Легенды Косаўскага палаца"
Легенды Беларусі
Косаўскі палац Пуслоўскіх як і любы знакаміты замак абвеяны мноствам легенд. Адна з іх звязана з калісьцi існаваўшым ў ім звярынцам: гаспадары замка кожную ноч выпускалі разгульваць па калідорах палаца льва, каб слугі не займаліся крадзяжом.
Другая легенда абвяшчае, што палац Пуслоўскіх у Косава і рэзідэнцыю Сапегаў у Ружанах звязваў падземны ход «шырынёю ў карэту і тройку» і даўжынёй больш за 30 км.