Косава - Ружаны
Апісанне экскурсііКошт
за аднаго чалавека
5'504 ₽
3'002 ₽
Кошт экскурсій зацверджаны ў беларускіх рублях і пры аплаце ў іншых валютах выніковы кошт можа адрознівацца ад указанай на сайце ў залежнасці ад курса банка-эмітэнта карты (МІР, Visa, Mastercard).
У кошт экскурсіі ўключана:
- паслугі атэставанага экскурсавода
- транспартныя паслугі
Апісанне
Яшчэ 200 гадоў назад амаль пятую частку насельніцтва нашай краіны складалі людзі шляхецкага саслоўя. Да нашых дзён у Беларусі захаваліся шматлікія сядзібы і палацы шляхетных прадстаўнікоў беларускіх земляў. Духам рамантызму прасякнута атмасфера аднаго з найпрыгожых палацаў Беларусі – Косаўскага палаца Пуслоўскіх. Збудаваны з выкарыстаннем сярэднявечных тэхналогій і неперасягненых ангельскіх траўнікаў ён захапляе аб'ёмамі і веліччу. Не меней выдатнымі збудаваны і палац магната, канцлера Вялікага княства Літоўскага і аднаго з аўтараў Статуту ВКЛ 1588 года Яна Сапегі ў Ружанах. Сардэчна запрашаем у Шляхецкія гнёзды!
Тып экскурсіі
Гістарычна-архітэктурная
Працягласць
490 км
Працягласць
13 гадзін 30 мін.
Мова правядзення
беларуская
Тэматыка экскурсій
Від
Аўтобусна-пешая
Праграма
Збор групы
Пераезд у Косава (230 км)
Косаўская царква Св. Антонія
У другой палове XIX стагоддзя, пасля паўстання Кастуся Каліноўскага, на тэрыторыі Беларусі масава ўзводзіліся цэрквы, якія атрымалі назву «мураўеўки». Аднайменныя праваслаўныя храмы будаваліся па загадзе генерал-губернатара Мураўёва. Адзін з такіх помнікаў архітэктуры захаваўся і ў Коссава. Тут ён адлюстроўвае рэтраспектыўна-рускі стыль.
Траецкі касцёл в Косава
Халодным лютым 1746 гады, у яшчэ драўляным касцёле вёскі Коссава, хрысцілі хлопчыка Тадэвуша. І бацькі не падазравалі яшчэ, што сын іх стане сусветна вядомым вайскоўцам, рэвалюцыянерам і палітычным дзеячам. А праз стагоддзе на гэтым месцы з'явіўся яркі прадстаўнік стылю неаготыкі - Траецкі касцёл, які дзейнічае дагэтуль і выдатным абліччам прыцягвае госцяў і жыхароў Коссава.
Мемарыяльны музей-сядзіба Тадэвуша Касцюшка - урочышча Мерычэўшчына
Урочышча Мерычэўшчынв - гэта малая радзіма чалавека, які стаў героем двух кантынентаў. Экспазіцыя музея, размешчаная на фоне маляўнічай прыроды, знаёміць з жыццём і дасягненнямі знакамітага літвіна Андрэя Тадэвуша Бонавентуры Касцюшка. Тут і адлюстраванне побыту, і копіі яго імянной зброі, і косы - зброя сялян-касіньераў, якія ваявалі пад пачаткам Тадэвуша Касцюшка, і прадметы ўжытку дробнай беларускай шляхты.
Палац Пуслоускiх у Косава
Косаўскі палац Пуслоўскіх - адзін з самых прыгожых помнікаў архітэктуры ў Беларусі, якія захаваліся да нашых дзён. Пабудаваны ў першай палове XIX стагоддзя палац налічвае больш за 100 пакояў і 12 вежаў, кожная з якіх сімвалізуе месяц у годзе. Так званы Косаўскі замак у часы свайго росквіту быў пастаянным аб'ектам абмеркавання, дзякуючы сваім дзівоцтвам. Згодна з аповедамі мясцовых жыхароў, у адным з пакояў была шкляная падлога, пад якой размешчаны акварыум з рыбкамі, а па начах па палацу бясшумна блукаў і ахоўваў маёмасць гаспадароў сапраўдны леў.
Абед
Пераезд у Ружаны (25 км)
Ружанскі кляштар базыльянаў і царква Св. Пятра і Паўла
Адзін з найстарых храмаў на Пружаншчыне і ўзор вытанчанага архітэктурнага стылю барока – Царква Святых Пятра і Паўла ў Ружанах. Разам з захаванымі жылымі пабудовамі манастыра яна ўпрыгожвае цэнтральны пляц мястэчка. 10 гадоў прыдворны архітэктар Сапегаў Ян Самуэль Бекер працаваў над стварэннем архітэктурнага шэдэўра – у другой палове XVIII стагоддзя велічны храм з рысамі барока быў асвячоны ў імя апосталаў Пятра і Паўла. Прапануем убачыць яго і ўведаць пра гісторыю і сучаснасць кляштарскага комплексу.
Касцёл Найсвяцейшай Тройцы
5 стагоддзяў назад вялікакняскі канцлер Леў Сапега разам з жонкай Аляксандрай сталі фундатарамі касцёла ў радавым маёнтку – у Ружанах. Тады гэта быў драўляны храм, пазней – каменны, далей – трохі перабудоў… І вось цяпер нашым вачам адкрываецца выгляд на даволі сціплы сілуэт класічнага стылю, але калі увайсці ўнутр – вытанчаныя інтэр'еры заваёўваюць увагу, а неверагодны гук аргана – цешыць слых.
Музей «Ружанскі палацавы комплекс Сапегаў»
Ружаны – вельмі характэрнае беларускае мястэчка, дзе размясцілася радавое гняздо Сапегаў – палац тыпу Палаца, характэрнага для Італьянскага Адраджэння. Гасцей з усёй Беларусі і з розных краін Свету прыцягваюць сюды аркады і руіны – а некалі, Ян Сапега прымаў тут караля Рэчы паспалітай Жыгімонта Старога, частаваў яго мясцовай медавухай з буйнага крыштальнага куфля. Адзін час тут нават захоўваўся дзяржаўны скарб княства, і месціўся самавіты арсенал. Час і ваяры не пашкадавалі твор дасёння не вядомага архітэктара, аднак нашы сучаснікі актыўна аднаўляюць шэдэўр. А пакуль, Вы наведаеце ўжо адрэстаўраваныя залы заязной брамы і прагуляецеся сярод велічных аркад палаца.
Пераезд у Мінск (240 км)
Заканчэнне экскурсіі