Легенда "Княжы ложак"
Легенды Беларусі
Назва Лошыца па легендзе звязана з перыядам феадальных войнаў у Сярэднявеччы. Адзін з беларускіх князёў, адправіўшыся ў паход супраць свайго брата, спыніўся пераначаваць на ўзгорку недалёка ад Мінска. Раптам пад ім стала прабівацца крыніца. З”ява была растлумачына як знак, які заклікае спыніць кровапраліцце. Князь павярнуў свае войскі дадому. У памяць аб гэтай падзеі месца стала называцца Княжым ложкам, потым проста ложкам, пасля чаго здабыла сваё сучаснае назву - Лошыца.