Лошыцкі сядзібна-паркавы комплекс - помнік сядзібна-паркавага мастацтва XVIII-XIX стагоддзя на паўднёвай ўскраіне Мінска. Уласна парк і цэнтральная ліпавая алея (па ёй любіў шпацыраваць В. Дунін-Марцінкевіч), былі закладзены ў другой палове XVIII ст. графам Станіславам Прушынскім - каралеўскім генералад′ютантам, кавалерам польскіх ордэнаў. Прушынскі перабудаваў старую сядзібу ў велізарную рэзідэнцыю.
Праз стагоддзе, дзякуючы прадпрымальнасці яго пляменніка Яўгена Любанскага, Лошыца становіцца ўзорнай гаспадаркай Мінскай губерні. Графскі дом рэканструюецца ў стылі
«рускі мадэрн», будуюцца двухпавярховы флігель для гасцей, старожка, бровар на беразе сажалкі, карчма, трохпавярховы мураваны млын, аднаўляецца княжая капліца. Былы ўладальнік сядзібы Яўстафій Любанскі славіўся прыхільнасцю да навукі, высаджваў ў парку саджанцы, прывезеныя з розных краін, праводзіў эксперыменты па скрыжаванню раслін і інш. У комплекс уваходзілі сядзібны дом, капліца, дом эканома, вадзяны млын, будынак спіртзавода, гаспадарчыя будынкі, брама, пейзажны парк.
Сядзібны дом або Белы дом складаецца з двух частак: драўлянага аднапавярховага і двухпавярховага каменнага. Фасад дэкараваны драўлянымі дэталямі. У пейзажным Лошыцкім парку растуць экзатычныя пароды дрэў - дуб пухнаты, бяроза вішнёвая, магнолія, лістоўніца японская.
З Лошыцай звязана легенда аб белым прывідзе апошняй гаспадыні сядзібы прыгажуні Ядзвігі Любанскай. Ёсць у Лошыцкім парку і так званы заручальны дуб.
Індывідуальныя і карпаратыўныя экскурсіі - Лошыцкі сядзібна-паркавы комплекс