ekskursii.by

Беларускі экскурсійны партал

герб

Клімавічы

Фота - Клімавічы

Насельніцтва: 16 тыс. чал. Статус: Сярэдні Год заснавання: 1581 Магілёўская вобласць, Клімавіцкі раён

Размяшчэнне - Клімавічы

Клімавічы - адміністрацыйны цэнтр Клімавіцкага раёна Магілёўскай вобласці. Горад размешчаны на рацэ Калініца ў 124 км ад Магілёва, у 344 км ад Мінска і за 40 км ад мяжы з Расійскай Федэрацыяй. Клімавічы звязаны аўтамабільнымі дарогамі з Касцюковічамі, Хоцімскім і Крычавам.

раскрыць увесь тэкст

Гісторыя развіцця - Клімавічы

Упершыню ў пісьмовых крыніцах Клімавічы згадваюцца ў 1581 г. як невялікае паселішча ў Мсціслаўскім ваяводстве Вялікага княства Літоўскага. З 1720 г. Клімавічы знаходзіліся ў валоданні роду Бялецкіх, а з 1758 г. - роду Галынскіх. У выніку Першага падзелу Рэчы Паспалітай у 1772 г. Клімавічы ўвайшлі ў склад Расійскай імперыі. У 1781 г. гораду быў падараваны герб. Па статыстычных дадзеных да канца XIX ст. ў Клімавічах працавалі тры гарбарных фабрыкі, пяць пачатковых школ, бальніца, аптэка і бібліятэка. Колькасць насельніцтва складала каля 4700 жыхароў, палова з якіх была габрэямі.

У 1921 г. у Клімавічах была адкрыта станцыя чыгункі Орша-Унеча. Ужо ў 1924 г. Клімавічам быў прысвоены статус раённага цэнтра. У перыяд да Вялікай Айчыннай вайны колькасць насельніцтва горада складала 9500 жыхароў. У час вайны горад быў акупаваны нямецкімі войскамі з 1941 па 1943 г. У час нямецкай акупацыі ў Клімавічах было створана яўрэйскае гета, у якім загінула большая частка яўрэйскага насельніцтва раёна. Пасля вайны горад актыўна аднаўляўся і развіваўся, але у 1986 годзе з-за аварыі на Чарнобыльскай АЭС Клімавічы патрапілі ў зону, пацярпелую ад радыеактыўнага забруджвання.

Сёння Клімавічы - гэта сучасны горад з развітой прамысловасцю. У горадзе функцыянуе паўдзесятка прамысловых прадпрыемстваў, некалькі ўстаноў адукацыі і культуры.

раскрыць увесь тэкст

Турыстычны патэнцыял - Клімавічы

Цікавасць для турыстаў у Клімавічах ўяўляе раённы краязнаўчы музей, які распавядае пра гісторыю Клімавіцкага краю. Характэрна, што музей размешчаны ў будынку помніка драўлянага дойлідства XIX стагоддзя - доме памешчыкаў Мяшчэрскіх. Таксама ў горадзе захавалася ўнікальная Свята-Міхайлаўская царква сярэдзіны XIX ст. пабудаваная ў стылі класіцызм.

раскрыць увесь тэкст

Размяшчэнне на карце - Клімавічы

GPS Google: 53.6092987′ N, 31.9575004′ E