Гісторыя развіцця
Шуміліна ўпершыню згадваецца ў 1866 годзе як вёска ў Полацкім павеце. Будаўніцтва Рыга-Арлоўскай чыгункі дало штуршок для развіцця Шуміліна і ў выніку населены пункт набыў статут мястэчка.
1 студзеня 1919 года мястэчка увайшло ў склад БССР, аднак 16 студзеня Шуміліна, разам з іншымі тэрыторыямі ўсходняй Беларусі, увайшлі ў склад РСФСР. У 1924 годзе Шуміліна вярнулі ў склад БССР. У 1938 гаду Шуміліна атрымала афіцыйны статус пасёлка гарадскога тыпу. Падчас Вялікай Айчыннай вайны з чэрвеня 1941 года да 23 чэрвеня 1944 года гарадскі пасёлак знаходзіўся пад нямецкай акупацыяй.
Турыстычны патэнцыял
Гісторыя гарадскога пасёлка цесна злучана з чыгуначным вакзалам і чыгункай, якія далі моцны штуршок да развіцця населенага пункта. Будынак чыгуначнага вакзала таксама з'яўляецца адзіным не пацярпелым у гады Вялікай Айчыннай вайны будынкам. У Шумілінскім гісторыка-краязнаўчым музеі можна азнаёміцца з падзеямі Вялікай Айчыннай вайны і сялянскім побытам канца XIX – пачала XX стагоддзяў.