Гісторыя развіцця
Першае пісьмовае згадванне аб Докшыцах зафіксавана ў грамаце вялікага князя Літоўскага Вітаўта 1407 г., згодна з якой сяляне-даннікі з Докшыц перадаваліся ваяводзе Войцэху Манівіду. У канцы XVI ст. - пачатку XVII ст. у сувязі з умацаваннем пазіцый каталіцкай царквы на землях Рэчы Паспалітай у 1608 г. уладальнік Докшыц Станіслаў Кішка засноўвае ў мястэчку драўляны касцёл.
У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай у 1793 г. Докшыцы ўвайшлі ў склад Расійскай імперыі. Падчас вайны 1812 г. з Напалеонам мястэчка было занята французскімі войскамі, разрабавана і часткова спалена. З развіццём прамысловасці XIX стагоддзі ў Докшыцах з'явіліся тры бровара, адзін піваварны і адзін цукровы заводы, працавалі ветраны і водны млыны. Пад канец стагоддзя насельніцтва мястэчка складала каля 4500 тысяч чалавек, больш за палову з якіх былі габрэямі.
У перыяд з 1918 па 1939 г. Докшыцы ўваходзілі ў склад Польшчы. З восені 1939 г. - у складзе БССР. У 1940 г. быў утвораны Докшыцкі раён. У час Вялікай Айчыннай вайны ў перыяд з 1941 па 1944 гг. Докшыцы былі акупаваны нямецка-фашысцкімі захопнікамі.
Сёння Докшыцы - гэта сучасны горад з развітой прамысловасцю. У горадзе функцыянуюць адукацыйныя і культурныя ўстановы, ёсць гасцініца.
Турыстычны патэнцыял
Наведаць Докшыцы можна падчас адпачынку ў санаторыях Баравое ці Лясное, размешчаных на тэрыторыі раёна. У Докшыцах цікавасць для турыстаў ўяўляюць, у асноўным, культавыя рэлігійныя помнікі. У горадзе захавалася ўнікальная драўляная царква св. Іаана Багаслова 1863 г. пабудовы з фрэскамі на сценах. Прыцягвае ўвагу яшчэ адна архітэктурная славутасць горада - Пакроўская царква - помнік архітэктуры рэтраспектыўна-рускага стылю. Пабудавана ў 1903 годзе ў цэнтры горада з бутавага каменю і цэглы.
Недалёка ад Докшыц размешчаны эталон некранутай, натуральнай прыроды - Бярэзінскі біясферны запаведнік, які ўяўляе сабой унікальны прыродны комплекс, які спалучае выключную разнастайнасць водна-балотных угоддзяў. Запаведнік з'яўляецца ідэальным месцам пражывання для шматлікіх жывёл, у нядаўнім мінулым шырока распаўсюджаных у Еўропе, а цяпер на большай частцы альбо зьніклых, альбо якія сталі надзвычай рэдкімі. Глухія, маланаведвальныя людзьмі балоты запаведніка служаць выдатнымі месцамі пражывання дзікіх звяроў і птушак.