Гісторыя развіцця
Упершыню Валожын ў пісьмовых крыніцах згадваецца ў XIV стагоддзі як паселішча, якое належыць роду першых Віленскіх ваяводаў Монвідаў. У 1507 г. Валожын увайшоў у склад Наваградскага ваяводства Вялікага княства Літоўскага. З 1567 года горад стаў уладаннем роду Радзівілаў, а з 1614 г. - роду Слушак, прадстаўнікі якога заснавалі ў Валожыне бернардынскі манастыр і школу пры манастыры ў 1681 г. У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай 1793 г. Валожын уваходзіць у склад Расійскай імперыі.
У 1803 г. гаспадары горада князі Чартарыйскія прадаюць паселішча роду Тышкевічаў. Тышкевічы ўзводзяць у горадзе комплекс палацавых збудаванняў з паркам, касцёл з брамай-званіцай, сінагогу, царкву і гандлёвыя рады ў стылі класіцызму. У першай палове XIX ст. Валожын з'яўляецца вядомым цэнтрам гандлю жывёламі і сельскагаспадарчай сыравінай. У горадзе было развіта мукамольная вытворчасць, вырабляліся тканіны, адзенне, абутак, посуд і гаспадарчы інвентар. Працаваў лесапільны завод. Па дадзеных першага перапісу насельніцтва Расійскай імперыі 1897 г. у Валожыне пражывала 4533 чалавек.
Падчас Першай сусветнай вайны Валожын быў акупаваны нямецкімі войскамі, а ў 1919-1920 гг. - польскімі. У перыяд з 1921 па 1939 гг. горад уваходзіў у склад Польшчы. З 1393 г. - у складзе БССР. Да Другой сусветнай вайны ў горадзе пражывала амаль 7000 чалавек. З пачаткам Вялікай Айчыннай вайны Валожын быў акупаваны нямецка-фашысцкімі захопнікамі 25 чэрвеня 1941 г. ад гітлераўцаў горад быў вызвалены 5 ліпеня 1944 г.
У пасляваенны час адміністрацыйная прыналежнасць Валожына была зменена: 20 верасня 1944 года горад увайшоў у склад Маладзечанскай вобласці. З 1 студзеня 1963 г. Валожынскі раён быў ліквідаваны і ўвайшоў у склад Маладзечанскага раёна. Але ўжо 15 студзеня 1965 г. па рашэнню Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР Валожынскі раён у ліку іншых 23 раёнаў быў адноўлены як адміністрацыйная адзінка.
Сёння Валожын - гэта сучасны горад, гаспадарчы і культурны цэнтр раёна з добра развітай інфраструктурай. У горадзе функцыянуе некалькі прамысловых прадпрыемстваў, якія выпускаюць хлебабулачныя, кандытарскія, каўбасныя вырабы, малочную прадукцыю, будаўнічыя матэрыялы, мэблю, керамічныя вырабы і вырабы з лёну.
Турыстычны патэнцыял
Валожынскі край - гэта самабытны, маляўнічы і па-свойму непаўторны рэгіён Беларусі з багатымі гістарычнымі, духоўнымі і культурнымі традыцыямі. У самым цэнтры Валожына знаходзіцца ўнікальная драўляная царква Св. Канстанціна і Алены, збудаваная ў 1866 годзе.
У цэнтры горада размешчаны Палацава-паркавы ансамбль Тышкевічаў - помнік архітэктуры класіцызму пачатку XIX стагоддзя. У дэкоры архітэктурнага ансамбля не было нічога лішняга, усе дэталі арганічна дапаўнялі адзін аднаго. Самай вытанчанай была цэнтральная частка рэзідэнцыі, упрыгожаная элегантнымі калонамі і ляпнінай. Паралельна з палацавым комплексам Тышкевічы ўзвялі ў Валожыне бернардынскі касцёл Святога Язэпа ў стылі класіцызм.
Бадай, самай незвычайнай і унікальнай славутасцю Валожына з'яўляецца будынак былой габрэйскай ешывы - першай вышэйшай духоўнай установай па падрыхтоўцы равінаў на тэрыторыі Усходняй Еўропы. Больш за 37 выпускнікоў вучылішча ў розны час і ў розных краінах займалі пост галоўнага равіна. Валожынская ешыва была зачынена ў канцы XIX стагоддзя. Сёння будынак перададзены беларускаму Юдэйскаму рэлігійнаму аб'яднанню, намаганнямі якога ешыва рэстаўрыруецца.
Валожын - гэта цікавы і прывабны для турызму горад, які можна наведаць у выхадны дзень.