Гісторыя развіцця
Першыя пісьмовыя звесткі пра Азарычы ставяцца яшчэ да XVI стагоддзя ў матэрыялах рэвізіі пушчаў і звярыных пераходаў. Тады гэта была вёска ў Мазырскім павеце Менскага ваяводства Вялікага княства Літоўскага. У 1786 году Азарычы атрымалі статус мястэчка, кароль Польскі Станіслаў Аўгуст Панятоўскі дазволіў праводзіць тут 2 кірмашы штогод.
Пасля Другога падзелу Рэчы Паспалітай Азарычы былі падараваныя Сяргею Лазарэвічу Лашкарову, таемнаму дарадцы імператара Расійскі імперыі Паўла I. Да 1885 года Азарычы сталі цэнтрам воласці. У складзе СССР у 1924 годзе Азарычы сталі цэнтрам Азарыцкага раёна. Асабліва трагічнымі для населенага пункта сталі гады Вялікай Айчыннай вайны.
У сакавіку 1944 года каля вёскі Азарычы, Дзерць і Падасіннік фашыстамі быў утвораны комплекс нямецкіх канцэнтрацыйных лагераў вядомы як «Азарыцкія лагеры смерці», у якіх знаходзілася па розных крыніцах ад 30 да 50 тысяч вязняў. Мемарыяльны знак на месцы лагера кажа аб 9 тысячах ахвяр, аднак сучасныя дадзеныя сведчаць аб 20 тысячах. Выжылыя вязні лагера былі вызваленыя 20 студзеня 1944 года часткамі 65-ай арміі.
У 1959 годзе Азарычы атрымалі статус гарадскога пасёлка.
Турыстычны патэнцыял
У 1965 годзе на месцы аднаго з канцэнтрацыйных лагераў каля вёскі Азарычы быў адкрыты мемарыяльны комплекс вязням «Азарыцкага лагера смерці». «Азарыцкіх лагер смерці» - гэта комплекс з трох лагераў, размешчаных у 3 кіламетрах на паўночны захад ад гарадскога пасёлка Азарычы, на балоце каля пасёлка Дзерць і на балоце ў 3 кіламетрах на захад ад вёскі Падасіннік. Тут не было газавых камер і крэматорыяў, але гэта адзін з самых жорсткіх фашысцкіх лагераў. За калючым дротам на адкрытым паветры ў забалочанай мясцовасці знаходзілася ад 30 да 50 тысяч жанчын, дзяцей і старых. Таксама ў лагер былі сагнаны некалькі тысяч хворых сыпным тыфам, распаўсюджванне хваробы прывяло да яшчэ большых ахвяр. Да моманту вызвалення вязняў лагера выжыла каля 33 тысяч чалавек, сярод якіх каля 16 тысяч дзяцей да 13 гадоў. За памятным мемарыялам у лесе стаяць крыжы з кветкамі, праз дарогу пабудавана капліца, а вакол - калючы дрот.