У канцы лютага - пачатку сакавіка 1944 года гітлераўцы сагналі сюды больш за 50 тыс. непрацаздольных грамадзян Гомельскай, Магілёўскай, Палескай абласцей Беларусі, а таксама Смаленскай і Арлоўскай абласцей Расіі. Лагера былі створаны ў адпаведнасці з загадамі і распараджэннямі камандуючага 9-й арміі генерала Юзаф Гарпе. У 1944 годзе камандаванне вермахта шырока прымяняла практыку выкарыстання грамадзянскага насельніцтва ў якасці заслону на шляху наступлення савецкіх войскаў. Як правіла, у пярэдняй лініі абароны гітлераўцы абносілі калючым дротам вялікія ўчасткі зямлі, заганялі туды жанчын, дзяцей, старых і трымалі іх пад моцнай аховай без прытулку, ежы і вады. У балотах Палесся не было крэматорыяў, уласцівых канцлагерам, але былі холад, голад, хваробы, масавыя расстрэлы. Гітлераўцы сагналі ў Азарычы каля сямі тысяч тыфозных з бальніц і бліжэйшых вёсак. Эпідэмія сыпнога тыфа распаўсюджвалася маланкава. Штодня паміралі сотні людзей.
Канцлагер Азарычы па ўмовах утрымання і метадам знішчэння