Гісторыя развіцця
У часы Вялікага княства Літоўскага маёнтак Ольшава разам з суседнімі Бакштамі належала сямейству Гаштольдаў.
Потым валоданне перайшло да Котэллаў, рэзідэнцыя якіх знаходзілася ў Бакштах. Пасля Ольшавам валодалі багатыя роды Кiшак, Козел-Паклеўскіх.
У 1847 годзе - маёнтак Ольшава ў Свянцянскім павеце Віленскай губерні належала генералу Станіславу Хомiнскаму.
У 1921 годзе маёнтак Ольшава ў складзе Сярэдняй Літвы.
У 1935 годзе віленскі фатограф Ян Булгак выдаў кнігу «Нарач - самае вялікае возера ў Польшчы», у якой ёсць апісанне сядзібы і парка ў Ольшава.
З 12 кастрычніка 1940 года - у складзе Куцькоўскага сельсавета Свірскага раёна Вілейскай вобласці.
З 20 верасня 1944 года - у складзе Маладзечанскай вобласці.
З 31 жніўня 1959 года - у складзе Мядзелскага раёна; з 20 студзеня 1960 года - у складзе Мінскай вобласці.
Турыстычны патэнцыял
Каталіцкія могілкі.