На сённяшні дзень ад старажытнай сядзібы засталася толькі малая частка: часткова гаспадарская хата 1881-1893 гадоў і пабудовы былых стайняў. Нягледзячы на тое, што сама сядзібная хата не захавалася, парк пры сядзібе з”яўляецца помнікам садова-паркавага мастацтва Беларусі. Спачатку ён ствараўся як тэрасны, але пасля быў ператвораны ў пейзажны, хоць усё 5 тэрас добра і сёння прачытваюцца. Часткова ў парку нават захаваўся і лабірынт, які вельмі характэрны для паркаў эпохі барока. У наш час парк, пасаджаны ліпамі, таполямі і клёнамі зарос і здзічэў, аднак ад гэтага ён толькі набыў асаблівую рамантычнасць.
Сядзіба Хомінскіх
Апісанне
Сядзіба Хомінскіх у вёсцы Ольшава - помнік сядзібна-паркавай архітэктуры XVIII-XIX стст. Сваё канчатковае фармаванне сядзіба ў вёсцы атрымала пры князях Хомінскіх, якія ў свой час займалі вышэйшыя адміністрацыйныя і ваенныя пасады. Гэты шляхецкі род вядомы тым, што яго прадстаўнікі былі вельмі працавітыя і рознабаковыя людзі. Хомінскія вельмі шмат працавалі і гаспадарчай часткі, што дазволілі ім ператварыць Ольшава ў самую перадавую ў тэхнічным плане гаспадарку. У ім працавалі заводы: вапняковы і цагляны, а таксама смалярні, пякарні, электрастанцыя, млыны і інш. Акрамя гэтага Хомінскія займаліся і літаратурнымі працамі, а менавіта, напісаннем од і вершаў, гістарычных нарысаў і публіцыстычных артыкулаў, вялі дзённікі, перакладалі сусветную класіку на польскую мову. Вядома таксама, што ў іх бібліятэцы захоўвалася вядомы адмыслоўцам старажытны рукапіс сярэдзіны XVI стагоддзя пад назвай ”Ольшаўская”. У гэтым унікальным дакуменце сабраны польскія пераклады важных гістарычных дакументаў, якія былі створаны на старажытна беларускай мове, сярод якіх Статут ВКЛ 1529 года, ”Хроніка Вялікага княства Літоўскага і Жамойцкага”. Гэты рукапіс, помнік беларуска-літоўскай пісьменнасці эпохі Рэнесансу ў наш час захоўваецца ў Нацыянальнай бібліятэцы ў Варшаве.
На мапе
Адрас
Рэспубліка Беларусь, Мінская вобласць, Мядзельскі р-н, в. Ольшава
Каардынаты
Выберыце, дзе працягнуць
Ekskursii.by
Google Chrome