Гісторыя развіцця
Ветка была заснавана ў 1685 г. (па іншых крыніцах у 1667 г.) стараверамі, якія беглі з цэнтральнай Расіі з-за рэлігійных пераследаванняў у Маскоўскім княстве. Перасяленцы атрымалі грамату караля і вялікага князя, якая гарантавала ім рэлігійную незалежнасць і падатковыя льготы. У 1695 г.у Ветцы асвяцілі першую на тэрыторыі Вялікага Княства Літоўскага стараверскую царкву Пакрова Багародзіцы, здесь пачалі будавацца стараверскія храмы. У канцы XVII-XVIII стст. Ветка стала буйным гандлёвым і рамесным цэнтрам. З Веткаўскай слабоды ў далейшым стараверства распаўсюджвалася па ўсёй Расіі і Ўсходняй Польшчы. На працягу XVII-XVIII стст. Ветка была двойчы спалена царскімі карнымі войскамі, якія змагаліся з раскольніцкай царквой. Большасць жыхароў Веткі было прымусова саслалі ў Сібір.
Пасля першага падзелу Рэчы паспалітай у 1772 г. Ветка апынулася ў складзе Расійскай імперыі. Да 1840 г. ў Ветцы працавала суконная фабрыка, а ў 1860 г. з прыстані адышло 36 судоў з рознымі таварамі, 69 лясных плытоў і былі разгружаны 47 судоў. У 1868 г. ў Ветцы адкрыта жаночае, а ў 1874 г. мужчынскае народныя вучылішча. Насельніцтва горада ў 1874 г. складала 7,2 тыс. жыхароў, а да пачатку XX ст. ў населеным пункце існавала буйная яўрэйская абшчына.
1 студзеня 1919 г. Ветка ўвайшла ў склад БССР, аднак ужо 16 студзеня населены пункт перайшоў у склад РСФСР. У склад БССР Ветку вярнулі ў 1926 г. ўжо ў статусе горада. У 1939 г. ў Ветцы налічвалася 6 тысяч жыхароў. 18 жніўня 1941 г. горад быў акупаваны войскамі вермахта. Горад быў вызвалены ад акупантаў 28 верасня 1943 г.. У выніку аварыі на Чарнобыльскай АЭС 26 красавіка 1986 г. горад падвергся частковаму забруджванню. Герб горада быў зацверджаны 17 красавіка 2004 гю.
Турыстычны патэнцыял
Не гледзячы на свае адносна невялікія памеры, Ветка шырока вядомая па ўсёй Беларусі і сярод краін блізкага замежжа як адзін з буйных цэнтраў стараверства. Дзякуючы сваёй унікальнай культуры і гісторыі у горадзе сфармаваліся мясцовыя ўнікальныя стылі іканапісу, афармлення рукапіснай кнігі і сфармавалася самабытная школа веткаўскай разьбы. Азнаёміцца з незвычайнымі экспанатамі, якія распавядаюць пра гісторыю і культуру стараверскай і праваслаўнай беларускай вёскі, можна ў музеі народнай творчасці. У музеі прадстаўлена звыш 10 тысяч экспанатаў, сярод якіх калекцыя старадрукаваных і рукапісных кніг, знакаміты Няглюбскі ручнік. У калекцыі музея маецца «Анфалагіён» – першая кіеўская кніга, выдадзеная ў 1619 г. Сам музей знаходзіцца ў хаце купца Грошыкава, якая ўключана ў спіс помнікаў архітэктуры.
Буйнейшым храмам у горадзе з'яўляецца Спаса-Праабражэнскі сабор. Першы праваслаўны храм быў пабудаваны ў Ветцы ў 1839 г., аднак пасля прыходу савецкай улады неўзабаве быў разбураны. У 1998 г. на ахвяраванні вернікаў пачалося будаўніцтва Спаса-Праабражэнскага сабора, які быў асвечаны 30 верасня 2003 г.
Недалёка ад горада захавалася старасельскае гарадзішча, з якім звязана мноства легенд. Мясцовыя жыхары кажуць, што ў гэтых месцах закапаны дзве валовыя шкуры срэбра і бочачка золата. А вось каму прыналежалі такія багацці - гісторыя нічога не гаворыць.