Мемарыяльны комплекс у памяць аб жыхарах Бабруйска, якія ў час Вялікай Айчыннай вайны ваявалі пад сцягам 1-га Беларускага фронту, размешчаны на плошчы Перамогі. У 1944 годзе тут быў пахаваны камандзір 9-га танкавага корпуса генерал-маёр Б.Бахараў, які прымаў удзел у вызваленні Бабруйска ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Пасля вайны на яго магіле быў усталяваны помнік - танк Т-34 з вежавым нумарам 300 і гарматай з калібрам 76 мм. На танку і сёння можна ўбачыць 10 зорак - колькасць танкаў суперніка, знішчаных камандзірам ў гады Вялікай Айчыннай вайны. На плошчы ў засени трох бяроз таксама знаходзіцца незвычайны помнік - пяціканцовая зорка з белага мармуру. На адным з яе прамянёў выгравіраваны нумар 8810. Гэта - колькасць людзей, якія загінулі ў Бабруйску падчас Вялікай Айчыннай вайны. У цэнтры мемарыяла гарыць сімвалічнае металічнае полымя ...
У 1958 годзе на плошчы Перамогі ў памяць аб загінуўшых воінах былі ўсталяваныя абеліскі. У 1985 годзе была праведзена рэканструкцыя мемарыяльнага комплексу ў Бабруйску. Аднак помнік ваеннаму подзвігу набыў сучасны выгляд толькі ў 2005 годзе - да 60-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. На месцы невялікага сквера з”явілася прасторная плошча, з часам пераўтвораная ў адно з найбольш прыгожых месцаў у Бабруйску. Аўтарам праекта стаў Э.Агуновiч.
Цэнтрам мемарыяльнай кампазіцыі стаў танк Т-34, які аўтары праекта размясцілі на невысокім, але шырокім пастаменце. Побач размясцілі 6 пліт з чорнага мармура, пад якімi спачываюць астанкі савецкіх воінаў: генерал-маёра танкавых войскаў Б.Бахарава, падпалкоўніка К.Вараб”ева, старшынi М.Барышава, падпалкоўніка Г.Логачава, падпалкоўніка А.Прыбыльскага. За помнікам размясціліся дэкаратыўныя кветачніцы, басейн з падсветкай, а таксама лаўкі арыгінальнай формы. Падчас рэканструкцыі на плошчы Перамогі было пасаджана каля 80 дрэў, сярод якіх вярбы, бярозы, каштаны, а таксама блакітныя елкі.