Свята-Елісавецінскі манастыр - жаночы праваслаўны манастыр на ўскраіне Мінска (раён Навінкі). У цяперашні час - адзіны дзеючы манастыр горада. Заснаваны ў 1990-я гады на месцы, дзе раней цэркваў не існавала. Названы ў гонар вялікай княгіні Лізаветы Фёдараўны.
У манастыры 7 храмаў : манастырскія - ніжні ў гонар Свяціцеля Мікалая Цудатворца і верхні ў гонар святой заступніцы манастыра прэпадобнамучанiцы Марыі , дамавая царква ў гонар блажэннай Ксеніі Пецярбургскай у псіханеўралагічным інтэрнаце № 3 для дарослых, храм у гонар Уваскрашэння праведнага Лазара на Паўночных могілках г. Мінска, храм у гонар іконы Божай Маці ”Дзяржаўная”.
Тут больш за дваццаць розных майстэрняў . Пры манастыры адкрыта трапезная для паломнікаў і некалькі манастырскіх крам. Таксама дзейнічае падворак, размешчаны ў 30 км ад г. Мінска, на якім праходзяць рэабілітацыю асобы, якія пакутуюць наркаманіяй і алкагалізмам. Манастыр праводзіць дабрачынную дзейнасць у Рэспубліканскай клінічнай псіхіятрычнай бальніцы, інтэрнатах для дзяцей і дарослых з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця, бальніцах горада.