У 1949 г. на месцы канцлагера быў усталяваны часовы помнік. У 1956 г. яго замянілі новым. У 1960-я гады вакол мемарыяла добраўпарадкавалі зялёную зону. Кожны, хто прыходзіць сюды чалавек з трымценьнем у сэрцы чытае радкі на мемарыяле ”Сучаснiкi i патомкi! Схiлiце галовы, тут спяць вечным сном тыя, хто не стау на каленi перад ворагам”.
Мэмарыял на месцы канцлагера «Масюкоўшчына»
Апісанне
Мемарыял устаноўлены на месцы аднаго з найбуйнейшых на тэрыторыі СССР фашысцкіх канцлагераў ў вёсцы Масюкоўшчына - "Штaлаг-352".
Лагер быў створаны ў ліпені 1941 гады як першы канцлагер для ваеннапалонных і займаў каля 16 га. За тры гады вайны тут было знішчана больш за 70 тысяч чалавек. Шталаг -352 размяшчаўся пад Мінскам каля вёскі Масюкоўшчына, на месцы ранейшай дыслакацыі кавалерыйскага палка Чырвонай Арміі, там, дзе ў цяперашні час размешчаны вайсковы гарадок. Дзясяткі тысяч ваеннапалонных вялі вартае жалю існаванне на невялікай тэрыторыі ў драўляных бараках і былых стайнях. Тут збівалі і расстрэльвалі за любую правіннасць. Вязняў у лагеры размяшчалі па нацыянальнай прыкмеце. Былі баракі рускіх, украінцаў, яўрэяў, выхадцаў з Сярэдняй Азіі. Тых, хто трапляў у палон без дакументаў, трымалі асобна. Перыядычна расстрэльвалі па 1 - 2 тысячы чалавек недалёка ад лагера: на вясковых могілках, уздоўж дарог, у канавах, у ярах. Самыя страшныя падзеі разгортваліся ў лагеры зімой 1941 года. Пасля адступлення Чырвонай Арміі сюды трапіла вялікая колькасць ваеннапалонных. Ад невыносных умоў кожны дзень паміралі па 200 - 300 чалавек. Памерлых і загінулых не паспявалі хаваць ...
На мапе
Каардынаты
Выберыце, дзе працягнуць
Ekskursii.by
Google Chrome