Этнаграфічны комплекс «Млын»
Апісанне
Этнаграфічны комплекс уяўляе сабой музей пад адкрытым небам, які распавядае пра жыццё Заслаўя на пачатку XX ст. Паравы млын у Заслаўі - унікальны помнік мукамольнай вытворчасці пачатку XX ст. Ен пабудаваны ў 1910 г. на сродкі заможнага жыхара горада Мехедко - Савіцкага і ўяўляе сабой драўляны трохпавярховы будынак. Спачатку жорнаў млына працаваў ад сілы паравога рухавіка, так званага лакамабіля, кацёл якога топіўся дровамі. У 30-я гады лакамабіль быў заменены больш эфектыўным аднапоршневым дызельным рухавіком, вырабленым на польскім заводзе «Perkun», а ў 50-е быў ўсталяваны электрарухавік. <р> Каля 80-ці гадоў млын паслухмяна служыў заказчыкам, аднак з цягам часу прыйшоў ў непрыдатнасць. Пасля рэстаўрацыі ен стаў цэнтральным аб'ектам этнаграфічнага комплексу гісторыка-культурнага музея-запаведніка «Заслаўе», у які ўваходзяць хата завознікаў, свіран і кузня.
На мапе
Адрас
Рэспубліка Беларусь, Мінская вобласць, Мінскі раен, г. Заслаўе, вул. Рынкавая, 4
Каардынаты