Пошук
Надмагільны помнік загінулым у бітве пад Хоцінам у 1621
Апісанне
Надмагільны помнік загінулым у бітве пад Хоцінам ў 1621 усталяваны ў Навагрудскім фарным касцёле Праабражэння Гасподняга ў 1643 годзе. Помнік з'явіўся па замове настаяцеля храма Навагрудскага Яна Рудаміна ў памяць пра брата і суседзяў, якія загінулі ў баі з туркамі ў 1621 годзе.
Па цэнтры пліты знаходзіцца барэльеф з выявай 9 фігур і самога Яна Рудаміна. Унізе помніка выяўлены зрынутыя ворагі з адсечанымі галовамі ў турбанах, уверсе - рэльефная выява Божай Маці з дзіцем. На пліце высечаны тэкст на лацінскай мове з пералікам тытулаў і імёнаў загінуўшых.
На мапе
Адрас
Рэспубліка Беларусь, Гродзенская вобл., г. Навагрудак, вул. 1-га Мая, 17
Каардынаты