У 1820-я гады Аршанскі езуіцкі калегіум спыніў існаванне. Будынак быў пераабсталяваны пад турму. У 1993 годзе на тэрыторыі помніка былі праведзены археалагічныя раскопкі і зроблены праект рэстаўрацыі. На сённяшні дзень у трохпавярховым адноўленым будынку галоўнага корпуса размяшчаюцца дзіцячая бібліятэка ім. У.Караткевіча, мастацкая галерэя з выставачнай залай, аддзел культуры гарвыканкама.
Комплекс езуіцкага калегіума ў Оршы
Апісанне
Езуіцкі калегіум - помнік архітэктуры барока. Пабудаваны у 1604 годзе для езуітаў канцлерам Вялікага княства Літоўскага Львом Сапегам. Да 1690 году будынак быў драўляны, у канцы 17 стагоддзя з'явіўся каменны корпус, які ўключае касцёл, манастырскі корпус, будынак вучылішча і гаспадарчыя пабудовы. Пры калегіуме існавала музычную вучэльню, працаваў школьны тэатр. Тут быў напісаны "Аршанскі кодэкс" - зборнік папулярных драм і інтэрмедый эпохі барока, якія ставіліся ў Варшаве, Віцебску, Навагрудку, Полацку. Цяпер гэтая літаратурна-гістарычная спадчына знаходзіцца ў бібліятэцы ў Вроцлаве. У езуіцкім калегіуме ў кампанію 1812 году жыў інтэндант Анры Мары Бейль, больш вядомы як Стэндаль.
На мапе
Каардынаты
Выберыце, дзе працягнуць
Ekskursii.by
Google Chrome