Помнік Р.Траўгутту
Апісанне
Помнік Р.Траугутту быў адкрыты 17 чэрвеня 1928 года, па ініцыятыве дырэктара Свіслацкай настаўніцкай семінарыі Баляслава Барыса. Помнік зроблены з мясцовага матэрыялу - слюдзянога каменя, з металічнымі дэталямі: партрэтам Траўгута і арлом. На бронзавай таблічцы з медальёнам народнага героя знаходзіцца надпіс: «Рамуальду Траўгуту - землякі. 1928 год». На левым боку размешчаны весткі аб яго нараджэнні і смерці, а на правым - два сімвала: Бог і Айчына (з такім заклікам паўстанцы ішлі ў бой). У 1939 гаду помнік быў практычна разбураны. У 1989 годзе група гродзенскіх рэстаўратараў на чале з А.С. Анціпіным аднавіла помнік. Рамуальд Траўгут нарадзіўся ў 1826 годзе ў вёсцы Шостакова ў Гродзенскай губерні. Удзельнічаў у венгерскай кампаніі 1848 года. Быў узнагароджаны ордэнам св. Ганны 2-й ступені. Адзін з кіраўнікоў паўстання 1863-1864 гадоў. У жніўні 1864 года, пасля свайго арышту, быў асуджаны да смяротнага пакарання праз павешанне. Да гэтага часу застаецца невядомым месца яго пахавання.
На мапе
Адрас
Рэспубліка Беларусь, Гродзенская вобл., г. Свіслач
Каардынаты