Ізабелінская Міхайлаўская царква
Апісанне
Храм Святога Міхаіла Арханёла ў в. Ізабелін быў пабудаваны ў канцы XVIII стагоддзя. Матэрыял сцен - чырвоная цэгла, у плане прамавугольнік, маюцца элементы барока. Перабудоўваўся ў 1863 і 1924 гадах. Маюцца іконы і начынне 18 і 19 стагоддзяў.
18 Красавіка 1863 года пасля ўдару маланкі ў званіцу, загарэлася і згарэла драўляная вежа, расплавіліся званы і агонь ахапіў увесь будынак. Згарэў дах і драўляныя перакрыцці, столь і іканастас. Царкоўныя рэчы былі выратавана дзякуючы самаадданым дзеянням прыхаджан.
Аднаўленне храма заняло некалькі месяцаў. І ўжо 8 лістапада 1863 года царква была асвечана ў імя Святога Міхала Арханёла Ваўкавыскім благачынным пры служэнні 10 святароў і 1 дыякана, пры саборы народу каля 4000 чалавек. Да дня асвячэння ад царскай сям`і былі дасланыя богаслужбовыя кнігі і поўны святарскі ўбор.
Пры цяперашнім храме дзейнічае 2 нядзельных школы. Адна ў в. Ізабелін, другая ў в. Рупейкі. У школах дзейнічае па аднаму класу, разлічанаму на 5 гадоў навучання. Заняткі праводзяць 2 выкладчыка.
У 2013 годзе пачаўся вонкавы рамонт будынка царквы. Быў патынкаваны і афарбаваны фасад храма. Прыбудова храма была змененая і ўпрыгожаная абразом Архістратыга Міхаіла.
На мапе
Адрас
Рэспубліка Беларусь, Гродзенская вобласць, Ваўкавыскі раён, вёска Ізабелін
Каардынаты