Дакладная дата будаўніцтва манастыра невядома. Вядома толькі, што ў 1465 годзе князёўна Кобрынская Ульяна са сваім сынам Іванам Сямёнавіча са сваіх уладанняў перадалі царкве Святога Спаса Кобрынскага манастыра млын на рацэ Шэўні (прыток Мухаўца) з сажалкай і зямлёй і некаторую рухомую маёмасць мясцовым святарам. У 1492 годзе князёўна жонка князя Івана Сямёнавіча дадала да кляштарных зямель сяло Корчыцы, перадала ў валоданне дзве карчмы, а таксама частку прыбытку са «усякага хлеба» і млын на рацэ Кобрынка. Акрамя прадметаў культу, у манастыры знаходзілася бібліятэка з вельмі рэдкімі тамамі: Евангелле старажытнае, акутае срэбрам; друкаваныя кірылічныя кнігі.
<з>Пасля падпісання акта Берасцейскай царкоўнай уніі ў 1596 годзе манастыр быў пераведзены ва ўніяцтва. Манастыр падвяргаўся разбурэнням падчас баявых дзеянняў і рабаванняў, неаднаразова быў перабудаваны. У 1839 годзе, пасля адмены уніі, манастыр быў зачынены. У будынках размяшчалася духоўнае вучылішча. Галоўны корпус манастыра стаяў у запусценні да 20-х гадоў XX стагоддзя, калі будынак быў адрамантаваны па загадзе польскіх уладаў. У ходзе работ былі знойдзены рэшткі пахаванняў кобрынскіх князёў а таксама замураваныя ў сценах шкілеты ў кайданах. У адрамантаваным будынку размясціўся суд Кобрынскага павета.Пошук
Кобрынскі Спаскі манастыр
Апісанне
Выберыце, дзе працягнуць
Ekskursii.by
Google Chrome